Анёл пры ўваходзе ў жыццё
Для Коласаўскага тэатра 2016-ты — адметны: уявіце толькі, што дзевяноста гадоў ён сагравае сэрцы і выхоўвае пачуцці! Пачаць юбілейны год з сацыяльна-псіхалагічнай драмы Дзіяны Балыка «Белы анёл з чорнымі крыламі» прапанаваў мастацкі кіраўнік тэатра Валерый Анісенка. Вядома, можна было збочыць у святочную каляіну альбо, так бы мовіць, у бяспечную зону: прадставіць гледачам чарговую фантазію пра Марка Шагала ці Якуба Коласа, але імпэт ды энергія Валерыя Анісенкі бяспеку не шануюць.
Далей