ХХІІ Мінскі міжнародны кінафестываль
22 — сталы ўзрост для фестывалю. Але наш кiнафорум усё яшчэ шукае свой твар, свой стыль. Шмат у чым гэтая «маладосць» абумоўлена з’яўленнем у камандзе фэсту некалькi гадоў таму маладога i вельмi амбiтнага кiназнаўца Iгара Сукманава, якi заняў пасаду праграмнага дырэктара. Менавiта праграма штогод збiрае найвышэйшыя адзнакi: яна стала больш кiнаманскай, больш сучаснай i трэндавай. Падчас «Лiстапада» ў Мiнску сапраўды можна адчуць жывы пульс кiно.