Культурны пласт Кастрычнік 2014г.
Мода і стыль
Чвэрць стагоддзя таму я пачаў звяртаць увагу на старыя фотаздымкі, зробленыя з такім густам , што выглядалі яны як каштоўныя творы. Адваротны бок фотакарткі часцей за ўсё быў упрыгожаны віньеткай з шэрагам медалёў, атрыманых аўтарам у Парыжы, Санкт-Пецярбургу ці Варшаве. На той час было цяжка ўявіць, што на вуліцах нашых гарадоў, на прыёмах і балях зіхацелі вытанчаныя дамы ў крыналінах з залацістага натуральнага шоўку, бы сатканымі з вераснёвага туману.
Далей
|
«Лілея, сэрцу дарагая»
У лістападзе 2012 года мы выявілі раней невядомую калекцыю партрэтаў прадстаўнікоў роду князёў Радзівілаў у зборы палаца Шылінгсфюрст (Германія), якая належыць князю Канстанціну Гагенлоэ. Галоўнай мэтай нашых пошукаў быў партрэт князёўны Стэфаніі, дзеці якой у ХІХ стагоддзі сталі ўладальнікамі Мірскага замка. Дачка Стэфаніі Марыя Гагенлоэ ў 1891 годзе прадала яго князю Міхаілу Святаполк-Мірскаму, што стала пачаткам новага перыяду ў гісторыі архітэктурнай перліны. Князёўна Марыя перавезла калекцыю партрэтаў сваіх продкаў з маёнтка Веркі пад Вільняй у маёнтак мужа ў Германіі, дзе творы захоўваюцца і сёння.
Далей
|
Жнівень 2014г.
Князёўна з гітарай
Падчас пошуку экспанатаў да выставы «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі» ў пінскім Музеі беларускага Палесся мяне зацікавіў партрэт князёўны Крысціны Магдалены Радзівіл, дачкі апошняга Віленскага ваяводы Міхала Гераніма Радзівіла.
Далей
|
Ліпень 2014г.
«Вулей» знаходзіцца там жа
У лістападзе 2013 года па запрашэнні нашай французскай знаёмай Дзіны Любіч — дачкі мастака Парыжскай школы, ураджэнца Гродна Восіпа Любіча — мы з супрацоўніцай музея «Прастора Хаіма Суціна» Святланай Хасіневіч адправіліся ў Парыж. Нас суправаджаў перакладчык і журналіст Юрый Абдурахманаў — лепшы знаўца творчасці Шрагі Царфіна, сябра Хаіма Суціна і таксама смілаўчаніна. Мэтай візіта было даследаванне спадчыны нашых землякоў — мастакоў Парыжскай школы — у калекцыях спадкаемцаў.
Далей
|
Чэрвень 2014г.
Спраўдзіцца і не змяніцца
Час не заўсёды можа ўсё расставіць па сваіх месцах. Для гэтага патрэбны і адпаведныя людскія намаганні. Думаю пра тое, згадваючы Валерыя Раеўскага, які застаецца ў гісторыі беларускага тэатра фігурай неаспрэчнай. Велізарнай глыбай. Яркай асобай з рэжысёрскім і чалавечым талентамі, неверагодным чынам спалучанымі.
Далей
|
Травень 2014г.
Драма, прыпавесць, споведзь...
Кінастудыю «Беларусьфільм» не адно дзесяцігоддзе ў кулуарах называлі «Партызанфільмам». У гэтай іроніі адлюстравалася не толькі колькасць стужак, але і пэўны стандарт ва ўвасабленні тэмы вайны. З канца 1940-х і да сярэдзіны 1980-х штогод выходзілі карціны, прысвечаныя Вялікай Айчыннай. І кожнае новае пакаленне кінарэжысёраў вызначала сябе менавіта ў гэтай тэме.
Далей
|
Віцебскі кентаўр
На жаль, жыццё і творчы лёс Сяргея Кухто змяшчаюцца ў некалькіх радках біяграфіі: нарадзіўся ў 1959 годзе ў Віцебску, скончыў Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава. З сярэдзіны 1990-х гадоў шмат працаваў, але ў выставах удзельнічаў не часта. А ў лістападзе 1999-га Сяргея Кухто не стала...
Далей
|
Красавік 2014г.
Ракако і фламандска-французскія традыцыі
У кнігах па гісторыі беларускага мастацтва жывапіс XVIII стагоддзя прадстаўлены ў асноўным іконамі. Між тым, у Вялікім Княстве Літоўскім, як і ў іншых еўрапейскіх краінах, у канцы XVI стагоддзя, адразу пасля эпохі Адраджэння, з’явіліся разнастайныя жанры: пейзаж, партрэт, нацюрморт, гістарычная і міфалагічная карціны і г.д. Мы ўсё яшчэ працягваем чагосьці не ведаць у гісторыі нашага мастацтва або ведаем не зусім грунтоўна. Праблему, безумоўна, узмацняе адсутнасць у нашых музейных зборах свецкіх твораў XVIII стагоддзя.
Далей
|
Сакавік 2014г.
Пасланні да неба
Выстава іканапісу, што экспанавалася ў Нацыянальным музеі пад назвай «Бог сялянскі і хрысціянскі», стала сумесным праектам Нацыянальнага мастацкага музея, Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава, Чачэрскага гісторыка-этнаграфічнага музея. Разам з тым, гэтая выстава — аўтарскі праект калектыву Веткаўскага музея.
Далей
|
Назад
|
|