Культурны пласт Кастрычнік 2009г.
Аптымістычная віцебская ўтопія
Віцебскія вулічныя ўрачыстасці на заранку савецкай улады можна аднесці да недаследаваных старонак нашага мастацтва. Грандыёзнасць тых мастацкіх пошукаў не ставіцца пад сумненне нікім: афармленнем святкавання Першай Кастрычніцкай гадавіны кіраваў Марк Шагал, потым да яго далучыўся Казімір Малевіч, а памагатымі — сярод іншых — былі Мінін, Юдовін, Лісіцкі, Ром... Таму фантастычнае хараство славутых віцебскіх рэвалюцыйных імпрэз адносіцца да мастацкіх аксіём. No comment, як кажуць сёння. Без каментарыяў.
Далей
|
Жнівень 2009г.
«Нацыянальнае, краёвае, мясцовае…»
Штогод у маі музычная грамадскасць адзначае ўгодкі аднаго з самых буйных кампазітараў ХІХ стагоддзя Станіслава Манюшкі. Нельга сказаць, што імя гэтае невядомае ў Беларусі. Тым не менш, усведамленне ролі Манюшкі ў станаўленні беларускага музычнага мастацтва да многіх суайчыннікаў прыходзіць з цяжкасцю.
Далей
|
Ліпень 2009г.
Адарвацца ад зямнога прыцяжэння...
Нехта сказаў, што «стыхія любві ўкладваецца толькі ў рамкі паэзіі». Дадамо: у рамкі выяўленчага мастацтва таксама. Такога мастацтва, якому прысвяціў сваё кароткае, але іскрамётнае жыццё Стасіс Красаўскас.
Далей
|
Чэрвень 2009г.
ДАЛІКАТНЫ РЭНЕСАНС І ЎРАЧЫСТАЕ БАРОКА
Выстава «Алтарны жывапіс Беларусі XVIII–XIX стагоддзяў» была прысвечана сямідзесяцігадоваму юбілею Нацыянальнага мастацкага музея.
У яго залах неаднаразова паказваліся шэдэўры праваслаўнай культуры, і гэта заўжды мела вялікі рэзананс.
Далей
|
Травень 2009г.
НА ПАМЕЖЖЫ ЗАХАДУ І УСХОДУ
Беларускае мастацтва XVIII стагоддзя прадстаўлена ў нашых музеях толькі сакральным жывапісам і партрэтам.Аднак візуальнае асяроддзе ХVІІІ стагоддзя не зводзілася адно да іконных і партрэтных выяў.
Выклікае здзіўленне сітуацыя «не заяўленасці» ў музейных зборах Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны, сучасных спадкаемніц культуры Рэчы Паспалітай, рэгіянальных калекцый нацюрмортаў, пейзажаў, гістарычных палотнаў таго часу.
Сістэма гэтых жанраў была добра распрацавана ў еўрапейскім мастацтве, а Польшча і Вялікае княства Літоўскае з’яўляліся арганічнай часткай еўрапейскай культурнай прасторы.
Далей
|
Красавік 2009г.
НА ШЛЯХУ З ВІЗАНТЫІ
Сітуацыя, што склалася ў нашым мастацтвазнаўстве, засведчыла крызіс «проста апісанняў» і канстатацый. Патрэбна тэорыя —
як спосаб разважання пра мастацтва, разумення мастацтва і суіснавання з ім. Інтэрпрэтацыя тут — адзін з важных чыннікаў, таму даследчыкі так блізка і пасунуліся да межаў філасофіі, семіётыкі, культуралогіі.
Для нас настае самы спрыяльны час.
Беларускае мастацтва можа лічыцца фактам цалкам асаблівага разглядвання — як рэгіянальна адметнае. Навукоўцы могуць гэта канстатаваць пры аналізе помнікаў, абапіраючыся на праявы гістарычнага, а не метафізічнага сэнсу, які мы стаміліся шукаць і не знаходзіць у рэгіянальным кантэксце.
Артыкул, які я прапаную чытачу, мяркую, зможа змяніць акцэнты ў інтэрпрэтацыі
адметнага перыяду нашай гісторыі мастацтваў.
Далей
|
Студзень 2009г.
НАКАНАВАНАЕ ЛЁСАМ
Народны мастак Беларусі, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Шаранговіч сваё 70-годдзе адзначыў персанальнай выставай у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.
Далей
|
Снежань 2008г.
ІКАНАПІС ХХІ СТАГОДДЗЯ
«Калі нябачны, ахінуты плоццю, робіцца бачным,
тады выяўляй падабенства Таго, Хто з’явіўся, накрэслівай на дошках і выстаўляй для сузірання». гэтыя словы (належаць яны багаслову, філосафу і паэту Іаану Дамаскіну) напісаны ў VIII стагоддзі. ХХІ стагоддзе — час стварэння ікон, якія абсалютна арганічна «ўпісаліся» ў пастаянную экспазіцыю Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук.
Далей
|
Лістапад 2008г.
Пачатак
У 1910 годзе чалавецтва зрабіла чарговы крок да універсальнай духоўнасці -- творы Васіля Кандзінскага падзялілі мастацкую прастору на дзве супрацьлегласці: абстрактнае і фігуратыўнае. Лічыцца, што ад гэтага моманту перадавыя пазіцыі захапіла геаметрычная абстракцыя. У любым выпадку, фігуратыўнае мастацтва рэдка разглядаюць як асобную наватарскую плынь. Гэтых дзіўных абставін не змянілі нават выкшталцоныя пошукі Мэрэт Апенхайм, а да культавых постацей еўрапейскай культуры П’ера Класоўскі і Ханса Белмера шырокая вядомасць прыйшла даволі позна.
Далей
|
Назад
|
|