Культурны пласт Жнівень 2015г.
Чэрвень 2015г.
«Агнявая магутнасць»
Рэпертуар брыгады ўвесь час абнаўляўся. Пасля таго, як 14 студзеня 1942 года ў газеце «Правда» быў надрукаваны верш Канстанціна Сіманава «Жди меня», яго тут жа падхапілі чытальнікі брыгады. У верасні 1942-га ў франтавой газеце «Красноармейская правда» з’явіліся першыя главы паэмы Твардоўскага «Василий Тёркин» — і адразу ж Пётр Чарноў прымерыў на сябе яго вобраз, распачаў чытаць урыўкі з паэмы непасрэдна сярод салдат. Выконваліся таксама вершы «Беларусам» Пімена Панчанкі і «Гармонь» Аляксандра Жарава.
Далей
|
Травень 2015г.
Мастацкая галерэя Васіля Быкава
Чытач добра ведае Быкава-празаіка, а ці вядомы яму Быкаў-мастак? Выяўленчае мастацтва было пажыццёвым захапленнем пісьменніка, пра што пры яго жыцці ведалі бадай толькі родныя ды блізкія сябры. І хоць выяўленчая спадчына Васіля Быкава складае сотні адзінак, яна і дасюль застаецца ў поўнай меры невядомай не толькі прыхільнікам яго таленту, але і быкаўскім біёграфам.
Далей
|
Стары гатэль,
На сценах многіх будынкаў у Мінску вісяць дзясяткі мемарыяльных шыльдаў — гістарычных, гераічных, камуністычных... Іх яднае тое, што яны прысвечаны людзям альбо падзеям, якія, лічыцца, маюць важнае значэнне для горада. Гэта таксама «мінскія гісторыйкі», што маглі б распавесці, як звычайных людзей (добра, калі не злодзеяў) ператваралі ў герояў, а з шараговых падзей рабілі падзеі экстраардынарныя. Але ж калі па-сапраўднаму капнуць гісторыю, дык многія з шыльдаў варта было б хуценька зняць. Аднак ёсць і такія, што чакаюць свайго часу, каб на гарадскіх сценах заняць належныя ім месцы.
Гэта гісторыйка пра шыльду, якой няма. Але якая абавязкова калі-небудзь з’явіцца...
Далей
|
«Беларуская брыгада — ваш таварыш франтавы»
Героі гэтага артыкула — выключна мірныя, не ваенныя людзі. Я даведалася пра іх амаль выпадкова. Але ж кажуць, што ў жыцці няма нічога выпадковага. Мала не год збірала інфармацыю — пісала лісты і наведвала архівы, тэлефанавала, звязвалася па Інтэрнэце з тымі, хто мог хоць у нечым праліць святло на пасляваенны лёс людзей, якія за час пошукаў сталі для мяне блізкімі. Я знайшла сляды практычна ўсіх, пераканаўшыся ў тым, што кожны з іх і пасля вайны пацвердзіў высокую прафесійную годнасць. Толькі пасля заканчэння доўгай пошукавай працы я вырашыла падрыхтаваць гэтую вельмі хвалюючую для мяне публікацыю.
Далей
| |
Сакавік 2015г.
Тайна адной літары. Версія
Дзень нараджэння айчыннага кіно — 17 снежня 1924 года. Менавіта тады з’явілася дырэктыва з патрабаваннем наладзіць на Беларусі ўласную кінавытворчасць. Відаць, яна яшчэ доўга заставалася б на паперы, калі б не талент і майстэрства тых замежных спецыялістаў, якія ўжо ў 1925-м пагадзіліся працаваць па заказах «Белдзяржкіно». Самым першым з такіх адзінкавых тады спецыялістаў быў Юрый Тарыч. Аўтар гістарычнай касцюмнай драмы «Крылы халопа», якая першай з савецкіх фільмаў шырока дэманстравалася ў кінапракаце ЗША і іншых замежных краін, ён заслужана стаў лідарам беларускага кіно канца 1920-х — пачатку 1930-х. Менавіта Юрый Тарыч — рэжысёр карцін «Лясная быль» (1926), «Да заўтра» (1929), «Шлях карабля» (1935), «Адзінаццатага ліпеня» (1938).
Далей
|
Люты 2015г.
Архітэктурны мадэрнізм савецкага часу
Выстава лаўрэата Ленінскай прэміі, заслужанага архітэктара Беларусі, прафесара кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, што працавала ў выставачнай зале кафедры, была прымеркавана да юбілею мэтра. Яна сталася нагодай абмеркаваць гісторыю развіцця беларускай і сусветнай архітэктуры першай паловы ХХ стагоддзя. Праз дзесяцігоддзі пасля з’яўлення хрэстаматыйных твораў дойліда становіцца відавочным сусветны маштаб яго даробка савецкага перыяду. Паразважаем пра дзейнасць Градава ў перспектыве «вялікага часу» культуры.
Далей
|
Снежань 2014г.
Паспрабаваў першым
Выкажу крамольную думку, але цяпер, калі мінулі гады, я думаю менавіта так: рэжысёр Уладзімір Андрэевіч Маланкін быў у Беларусі першым, хто зразумеў, што існуючы тэатр трэба рашуча змяняць. І ён паспрабаваў гэта зрабіць. Хоць на рэвалюцыю сам доўга не мог наважыцца праз сваю сціпласць і, магчыма, некаторую закамплексаванасць.
Далей
|
Лістапад 2014г.
Венскі след у мінскай калекцыі
На партрэце прадстаўлены мужчына сярэдняга ўзросту, гладка паголены, у завітым парыку, апрануты паводле еўрапейскай моды ў шэры камзол з тонкімі сінімі рыскамі паверх чырвонай камізэлькі, зашпіленай на ўсе гузікі; з-пад рукавоў камзола бачны карункавыя манжэты кашулі, на шыі павязаны гальштук, плечы задрапіраваны сіняй накідкай.
Далей
|
Назад
|
|