Таццяна Шаметавец.
Гэтая салістка выйшла на беларускую сцэну ў 1979-м і танцавала да 2005-га. Час немалы для артыстаў балета! Але яе прыхільнікі і дагэтуль шкадуюць, што Таццяна так рана развіталася са сцэнай, сумуюць па яе ролях, увасобленых ярка і таленавіта. Цяпер Таццяна Шаметавец, заслужаная артыстка рэспублікі, — загадчыца балетнай трупы і балетмайстар-рэпетытар Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Далей