«Дзесяць прычын маёй нянавісці»,
У вас на руках добрае партфоліа, вы вызначыліся з мэтамі і гатовыя да пакарэння свету сваім мастацтвам. З чаго пачаць? Тут у гульню ўступаюць галерэйныя інстытуцыі і цэлы спектр іх супрацоўнікаў, трапіць у рукі якіх — мара ці не кожнага мастака. І падаецца, што тут складанага: звяртаецеся да іх — і ў выпадку, калі партфоліа спадабаецца, усю астатнюю працу яны зробяць за вас: выдадуць вам штатнага куратара, зладзяць выдатную выставу, паставяць працы на продаж. Вам застанецца толькі сарамліва ўсміхацца на феерычным адкрыцці ды чакаць кампліментаў ад калекцыянераў, што стаяць у чарзе, каб набыць вашыя творы. Але, каб мары спраўдзіліся хоць на пару адсоткаў, мы прапануем вам дзясятак парадаў аб тым, як НЕ ВАРТА паводзіцца, каб пачаць супрацоўнічаць з галерэямі.
Далей