Візуальныя мастацтвы Люты 2020г.
|
Чаму няма вядомых мастачак УНОВІСа?
У назву вынесена перафразаванае пытанне Лінды Нохлін «Чаму не было вялікіх мастачак?», што дакорлівым рэфрэнам гучыць у большасці дыскусій па так званым жаночым пытанні.
Далей
|
Час Квадрата
...Феномен культуры палягае не ў разрозненых акцыях і выставах, хай сабе і добрых. Культура, не аб’яднаная працэсам, — гэта культура ў крызісе. Альбо толькі эмбрыён культуры будучай. Культура — заўсёды сукупнасць мастацкіх і эстэтычных падзей, якія адбіраюць і выяўляюць самыя значныя і ўласцівыя часу мастацкія каштоўнасці. Такім чынам узнікае эстэтычны і этычны малюнак эпохі. «Квадрат» — годны духоўны спадкаемца УНОВІСа. Розніца толькі ў часе, расстаноўцы акцэнтаў і ўнёску ў мастацтва. Калектыўная творчасць «Квадрата» і ўновісаўцаў — адна сацыяльна-гістарычная лінія, адзін горад і адна краіна, адна агульная культура, што супрацьстаялі разбуральнай моцы таталітарнай ідэалогіі.
Далей
|
Цытадэль МадэрнізмУ
«УНОВІС — адна з цытадэлей фармавання мадэрнізму ХХ стагоддзя», — лічыць даследчык Ігар Духан. Гэтая гутарка планавалася да юбілею УНОВІСа, але закранула таксама больш шырокія тэмы — пра розныя шляхі і мадэлі развіцця супрэматызму, пра сінтэтычны праект новай фазы ХХ стагоддзя, што прывёў да змены парадыгмы ў мастацтве, а таксама пра сацыяльныя калізіі 1930-х і наступнікаў-сучаснікаў.
Далей
|
Студзень 2020г.
Форма сігналу
НЕЗАЛЕЖНА АД МАРФАЛАГІЧНАГА АНАЛІЗУ СЛОВА, У «ІНФАРМАЦЫІ» ВАЛЯНЦІН НУДНОЎ ВЫДЗЯЛЯЕ «ФОРМУ» І НАСТОЙВАЕ НА ЯЕ ПРЫЯРЫТЭЦЕ. ПАЧАЎШЫ Ў КАНЦЫ 1980-Х З ЭКСПРЭСІІ І АБСТРАКЦЫІ, ЗАСТАЕЦЦА ІМ ВЕРНЫ, УПЭЎНЕНА СЫХОДЗІЦЬ АД ШТАМПАЎ, ЛІЧАЧЫ ІХ МНОСТВА ПРАФАНАЦЫЯЙ.
Далей
|
«Новая ідэя» для творчага саюза
Пры канцы мінулага года Беларускі саюз мастакоў узначаліў Глеб Отчык — самы малады старшыня ў гісторыі творчага аб’яднання; папярэднія тры гады ён займаў пасаду першага намесніка старшыні.
Беларускі саюз мастакоў — адна з нямногіх творчых арганізацый, якая захавала не толькі свой патэнцыял, але таксама членскую базу. З новым топ-менеджарам аб’яднання мы пагаварылі пра саму ідэю творчага саюза, яго стан, перспектывы і новую інфармацыйную палітыку. Паспрабавалі прачарціць абраную ім стратэгію ў сучасных умовах, паставіўшы пытанне аб здольнасці аб’яднання стаць калектыўным голасам прафесійнай супольнасці ў дыялогу з дзяржавай і бізнэсам.
Далей
|
Формула дзяцінства
ПРАЕКТ «2Х2» НЕ МАЕ ПРЫВЯЗКІ ДА ПЭЎНАЙ ПЛЯЦОЎКІ; ЯГО МІСІЯ — ДАЦЬ ПРАСТОРУ І МАГЧЫМАСЦЬ ВЫКАЗВАННЯ МАЛАДЫМ МАСТАКАМ, ЯКІЯ ПРАЦУЮЦЬ НА ТЭРЫТОРЫІ СУЧАСНАЙ ФАТАГРАФІІ, ПА-ЗА ЗАЛЕЖНАСЦЮ АД ФАТАГРАФІЧНАГА СТАЖУ АЛЬБО ВЫСТАВАЧНАГА ДОСВЕДУ.
Далей
|
Прамежкавы стан
Для пачатку спынімся на станоўчым. Адразу хочацца адзначыць у цэлым вышэйшы ўзровень экспанаваных работ і іх досыць удалае размяшчэнне ў выставачнай прасторы.
Далей
|
Вольная птушка жывапісу
«Заплюшчыце вочы і адчуйце прастору ўнутры сябе», — заклікае вядомы скульптар, які хоча растлумачыць сваім слухачам, з якой мэтай яго скульптура змяняе навакольны ландшафт. І чаму гэта важна для ўсіх. Каб зразумець Літвінаву, варта таксама адключыць паверхневы зрок і ўключыць унутраны. Тады адчуеш, як вольна мастачка рухаецца ўнутры разнастайных жывапісных структур, дзе вядзе свой азартны, упарты і мэтанакіраваны пошук.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 31
Назад
|
|