Колер і яго святло
Мастака Мацвея Басава класіфікаваць цяжка: далучыць да нейкай плыні, суполкі, групоўкі амаль немагчыма. Няспынны пошук, аўтаномнае развіццё таленту, якія не абумоўліваюцца знешнімі чыннікамі.
Твораў у яго майстэрніі так шмат, што двум чалавекам цяжка размінуцца, але ў любы час можна зладзіць паўнавартасную выставу, падзяліўшы экспазіцыю на сектары — тэматычныя, стылістычныя. Кожная праца як выклік, калі пэндзаль пачынае рухацца на палатне па, здавалася б, вядомым шляху, а заходзіць у свет новы і нечаканы, з жывапіснымі сюрпрызамі і кампазіцыйнымі адкрыццямі.
Далей