Візуальныя мастацтвы Сакавік 2016г.
Энвайранмент-арт і сацрэалізм
Апалагет сацыялістычнага рэалізму Заір Азгур наўрад ці быў бы задаволены тым, што адбываецца ў яго былой майстэрні. А там — музей, адзін з самых жывых і эксперыментальных у Мінску.
Далей
|
Графічныя медытацыі
Выставы пад назвай «MINIPRINT TALLINN» дэманстраваліся ў Таліне ў галерэі «Вабадусе», у Раваніемі ў галерэі «Напа», у Пскоўскім дзяржаўным аб’яднаным гісторыка-архітэктурным і мастацкім музеі-запаведніку, у Маскве ў выставачнай зале «Тушына», а цяпер і ў Мінску экспазіцыя была арганізавана Саюзам графікаў Эстоніі сумесна з Пасольствам Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і прымеркавана да Дня Незалежнасці Эстоніі.
Далей
|
Круглы стол
Мы вырашылі закрануць пытанні развіцця сучаснага мастацтва з адметнай перспектывы, з пазіцый прафесіяналаў, дзейнасць якіх вызначае функцыянаванне нашага арт-поля. На «круглы стол» мы запрасілі прадстаўнікоў трох прафесій і паспрабавалі даведацца пра іх стаўленне адзін да аднаго.
Далей
|
Леў Алімаў
Высакародныя шэрыя сцены, цёмнае паспарту. Прафесійныя ўмовы экспанавання раскрываюць і падкрэсліваюць у творах раней не відавочныя нюансы — ледзь улоўны след друкарскай дошкі, эфектны край папяровага аркуша, аксамітнасць лініі ды бясконцасць танальных градацый. У мінскай галерэі «A&V», што на вуліцы Рэвалюцыйнай, паказалі «Выбранае» — выставу графікі аднаго з лепшых беларускіх афартыстаў Льва Алімава...
Далей
|
150-годдзе з дня нараджэння Льва Бакста
Леў Самойлавіч Бакст, народжаны ў Гродне ў 1866 годзе, напэўна б здзівіўся заломам пераменлівага лёсу, калі б мог даведацца, што галоўная выстава ў сувязі з «круглым» юбілеем праходзіць не ў Парыжы, дзе яго напаткала слава, дзе ён жыў апошнія дзесяць гадоў і пахаваны, а ў Мінску, дзе ён ніколі не быў.
Далей
|
Люты 2016г.
Ctrl+S
Напрыканцы студзеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (у будынку Музея сучаснага выяўленчага мастацтва) адкрыўся праект, які прадставіў гледачу аб’екты, набытыя і падараваныя творцамі Нацыянальнаму цэнтру летась.
Далей
|
Урокі гісторыі
Выстава падрыхтавана выкладчыкамі і вучнямі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка ў рамках культурнай ініцыятывы праекта «Голас культуры», які рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Гэта толькі частка твораў, што экспанаваліся ў навучальнай установе і ўвайшлі ў каталог.
Далей
|
Канстанцін Куксо
Мне здаецца, яшчэ не атрымаўшы дыплома, Канстанцін Куксо ўжо стаў адной з легендаў філалагічнага факультэта БДУ першай паловы 70-х. І зусім не дзякуючы сваім навуковым дасягненням. Ягоны неверагодны талент раскрыўся ў іншай галіне. Вобразна кажучы, Канстанцін паклаў вока на сотні, тысячы людскіх твараў, адзначаючы ў іх тое асаблівае, што дазваляла шаржам мастака быць абсалютна дакладнымі і ў той жа час бяскрыўднымі. Хоць канфлікты здараліся. Пра гэта і іншае — у гутарцы з Канстанцінам Куксо.
Далей
|
Праекцыі і пагружэнні
У 2016 годзе споўніцца 80 гадоў з дня нараджэння жывапісца Уладзіміра Рубцова. У Бабруйскім мастацкім музеі рыхтуецца вялікая выстава яго прац, плануецца правядзенне памятнай вечарыны, лекцыі і відэапрэзентацыі для аматараў творчасці гэтага глыбокага і загадкавага мастака.
Далей
|
Назад
|
|