Візуальныя мастацтвы Красавік 2017г.
Мастацтва сніць
З пачатку сваёй дзейнасці М’ARТ супрацоўнічае з Віцебскім цэнтрам сучаснага мастацтва. Першы паказ твораў «Зімовыя сны» быў праведзены Алегам Захарэвічам, Аленай Гурынай і Сяргеем Сотнікавым у 2006-м, з 2007 года да групы далучыўся Уладзімір Канцадайлаў. У 2011-м чацвёра мастакоў афіцыйна абвясцілі сябе творчым аб’яднаннем. У 2016-м у сябры М’ARТа быў прыняты Аляксандр Дзямідаў, які ўдзельнічае жыцці ў суполкі з 2015 года.
Далей
|
Сакавік 2017г.
Самы багаты – гэта колер зямлі
Дзе мяжа паміж карцінай і эцюдам? Якія адрозненні і ў чым еднасць між творамі жывапісу і музыкі? Што складаней увасобіць — чалавека ў краявідзе ці краявід, працяты эмоцыямі чалавека? З гэтымі развагамі я ўпершыню пераступіла парог майстэрні жывапісца Аляксандра Грышкевіча.
Далей
|
«Стары майстра»
У сувязі з некаторымі беларускімі мастакамі старэйшага веку і асаблівымі творчымі і чалавечымі якасцямі, што, напэўна, усё ж такі непадзельнае, згадваецца вызначэнне «старыя майстры», якое звычайна тычыцца еўрапейскіх мастакоў ХІV—ХVІІ стагоддзяў. Сярод такіх і Антон Стэфанавіч Бархаткоў.
Далей
|
Калі гучыць жывапіс...
Выяўленчае мастацтва і музыка маюць шмат супольнага, хоць бы ў межах тэрміналогіі. Стыль, тэхніка, кампазіцыя, мова, афарбоўка і гэтак далей — усё гэта агульнае ў лексіконе мастакоў і музыкантаў. Ідэя выставы, на якой свае карціны паказваюць практыкі ад музыкі, насілася ў паветры дастаткова даўно. Але толькі цяпер экспазіцыя явілася прыхільнікам айчыннай рок-творчасці.
Далей
|
Вада ды іншыя працэдуры
«Чысціня і гігіена» — другая ў шэрагу гендарных выстаў пад куратарствам Марты Шматавай. Першы праект — «Штучнае асвятленне. Клара і Роза» — праходзіў у тагачасным музеі сучаснага мастацтва ў 2014 годзе.
Далей
|
Перыферыя, што стала цэнтрам
У рамках святкавання юбілею прайшоў шэраг выстаў, арганізаваных і здзейсненых кафедрамі факультэта. Гэта былі не рэтраспектывы.
Далей
|
Постпраўда фатаграфіі пра сваіх і чужых
Максім Сарычаў звярнуў на сябе ўвагу яшчэ на выставе «Працэс» (усяго 2014-ы, як хутка праляцеў час!), а зусім нядаўна — у складзе групы «LED» з праектам «Набыты рэфлекс» на Месяцы фатаграфіі ў Мінску (2016) — ён выступіў зусім у іншай якасці. На працягу гэтых гадоў былі яшчэ праекты, кожны раз надзіва прадуманыя, з выразнай траекторыяй развіцця.
Далей
|
Лаканічная выразнасць
У ХХ стагоддзі Віцебск стаў не толькі цэнтрам развіцця разнастайных форм авангарднага мастацтва, але і адыграў немалаважную ролю ў гісторыі беларускага эстампу. Асабліва прыкметныя дзве лакальныя з’явы, якія знамянуюць два этапы даволі яскравага развіцця віцебскай гравюры, а яна, у сваю чаргу, прадстаўлена дзвюма роднаснымі графічнымі тэхнікамі — дрэварытам (ксілаграфіяй) і лінарытам (лінагравюрай).
Далей
|
Люты 2017г.
Антрапалогія выставы «Чалавек і чалавек»
«Чалавек з яго пачуццямі і разважаннямі, перамогамі і няўдачамі, радасцямі і перажываннямі, надзеямі і страхамі... Камунікатыўныя ўзаемаадносіны людзей — партнёрства, падпарадкаванне альбо растварэнне аднаго чалавека ў іншым, таксама як і адзінота — феномены, уласцівыя нашаму соцыуму, — розныя полюсы гэтай тэмы».
Далей
|
Назад
|
|