Візуальныя мастацтвы Травень 2017г.
Месцы памяці ў грамадскай прасторы
Гэта немагчыма ўсвядоміць, але пра гэта трэба ведаць. Цэлыя супольнасці жыхароў беларускіх мястэчак і гарадоў — старыя і хворыя, жанчыны і мужчыны, дарослыя і дзеці — забітыя толькі за тое, што мелі гарбінку на носе і курчавыя валасы. Генацыд — свядомае масавае знішчэнне людзей на падставе іх нацыянальнай прыналежнасці. Яго месцам вымушана стала і Беларусь падчас апошняй вайны. Такія злачынствы не маюць права на існаванне — але здарыліся тут больш за семдзесят гадоў таму...
Далей
|
Паміж чорным і чырвоным
Выстава падрыхтаваная Балтыйскім філіялам Дзяржаўнага цэнтра сучаснага мастацтва ў Калінінградзе. Першы досвед супрацоўніцтва з гэтай установай у нас надарыўся напрыканцы 2013-га: экспазіцыя «Russia Next Door» была зладжана тым жа куратарам — Яўгенам Уманскім, які імкнуўся паказаць Калінінград праз рэфлексіі мастакоў і праз кожнага аўтара прадставіць адну з праблем горада.
Далей
|
Свой сярод чужых...
«Я — вольны творца, які зарабляе на жыццё выключна сваім мастацтвам», — так гаворыць пры знаёмстве мінскі акварэліст Сяргей Пісарэнка. Сяргей — хутчэй выключэнне, чым правіла. Так могуць заявіць пра сябе ані не ўсе беларускія жывапісцы.
Далей
|
Карціна як мадэль сусвету
Калі разглядаеш спадчыну Віктара Маркаўца ў часавай перспектыве, бачыш пашыраным зрокам тое, чаго не было відаць у штодзённых судачыненнях цягам сарака год яго інтэнсіўнага творчага жыцця. Менавіта жыцця, бо ў творчасці ён, адразу пасля заканчэння ў 1971-м інстытута, не існаваў, а менавіта жыў, гарэў полымем жадання тварыць, раскрываючы менталітэт, побыт і гісторыю свайго народа.
Далей
|
Мадэрнізм — незавершаны праект?
Пытанне пра мадэрнізм, запазычанае ў дыскурсе Хабермаса, Шэметава ды іншых мысляроў і мастакоў канца ХХ стагоддзя, выключна рэлевантнае экспазіцыі выставы. Мастацтва Беларусі пачатку ХХІ стагоддзя відавочнае ў сваіх тэндэнцыях і мадальнасцях і ў той жа час, інтэграванае ў адну выставачную прастору, нараджае цэлы рой думак. Што з’яўляецца «сучасным» у айчынным мастацтве? Як беларускае мастацтва, дызайн, архітэктоніка рэагуюць на складаныя і трывожныя інтанацыі нашых дзён? На якія агульнасусветныя «фазы» наладжана айчыннае арт-поле?
Далей
|
Як правільна трыеналіць
У святле бягучых айчынных падзей злабадзённай выглядае тэма вялікай выставы, што прэзентуе апошнія дасягненні тутэйшага мастацтва і робіцца пэўнай справаздачай, нават вяхой у развіцці арту краіны.
Далей
| |
Красавік 2017г.
Пяшчотны дотык да цела
Мой дотык не бянтэжыць дам нясмелых,
Правераць моц маю яны ахвотна смела.
І аддадуць мне галізну сваю без скрухі,
Паўсюль крадуся, не баюся аплявухі.
Далей
|
Прыватна цi публiчна, але «так, як планаваў мастак»
Таццяна Радзівілка — мастачка, пра якую вы ніколі не скажаце «я ведаю». «Ведаю, як будзе», «ведаю, пра што». За нядоўгі тэрмін яна прайшла шлях ад графікі да аб’ектаў, але нічога не замінае ёй вярнуцца — ужо на іншых падставах.
Далей
|
Улада матэрыялу
«Эвалюцыя+» Максіма Петруля падсумавала плённы перыяд творчых пошукаў, акумулявала досвед сямі персанальных выстаў за апошнія два гады. «Плюс» у назве пазначае тое, што, акрамя цэльнага праекта «Эвалюцыя», скульптар паказаў некалькі іншых — скульптуры з «Артапалогіі», «Па-хатняму» і «Прысвячэнне Лючыа Фантана». Падчас выставы на сценах Цэнтра сучасных мастацтваў у будынку на праспекце Незалежнасці размясціліся графічныя аркушы, якія, паводле метаду стварэння, мелі назвы «Бясконтурны малюнак».
Далей
| |
Назад
|
|