Візуальныя мастацтвы Жнівень 2017г.
|
Перліны ў пажухлай траве
Кожны жывапісец па-рознаму падыходзіць да выбару натуры. Нехта з праграмнымі ўстаноўкамі, нехта наўпрост, апынуўшыся з ёй сам-насам. Ісаёнку абавязкова трэба, каб яго «торкнула», каб «вачэй не адарваць», каб узрушылася свядомасць і ў душы ўсё перавярнулася.
Далей
|
Высокі гарызонт
Вобразы ствараюцца ў працэсе імправізацыі, а назва ўвасабляе вынік і ўзнікае на падсвядомым узроўні. Калі дзесьці на нябёсах напісана, што такая выстава павінна адбыцца, то лёс падкідвае шмат падказак.
Далей
|
Фёдар Фогт
Віцебская мастацкая школа, якая праславілася ў свеце авангардысцкімі эксперыментамі, пасля рэарганізацыі ў 1923 годзе зрабіла рэзкі крэн у бок аднаўлення рэалістычных прынцыпаў у адукацыі. Менавіта гэтыя прынцыпы пачалі панаваць у навучальным працэсе пасля пераўтварэння мастацка-практычнага інстытута ў мастацкі тэхнікум з прыходам ва ўстанову новых педагагічных кадраў на чале з дырэктарам Міхаілам Керзіным.
Далей
|
Ліпень 2017г.
Ператварэнне часу
Гэтая выстава павінна была стаць падзеяй хоць бы з той нагоды, што папярэдні персанальны праект Ігара Саўчанкі ў Беларусі адбыўся ў 2002-м — 15 гадоў таму. Тое была «Спакуса Сяргеева» — разгорнутая рэтраспектыва ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва з выданнем кнігі. Пры тым што Ігар працуе вельмі актыўна, на радзіме ён удзельнічаў толькі ў групавых выставах.
Далей
|
Супастаўленне. Супрацьпастаўленне. Асэнсаванне
Незлічоныя гіпсавыя партрэты і статуі патанаюць у прыцемку ля сценаў былой майстэрні легендарнага скульптара-сацрэаліста, пасярэдзіне якой — высветленая ў промнях пражэктараў — незвычайная працэсія дзіўных драўляных істот. Ці то ідалаў, ці то нейкіх абагульненых да знакавасці постацей і галоў — чырвоных ды чорных. І гук, дакладней, гул — няспыннае варкатанне нізкіх частот.
Далей
|
Цыклапічны сервіз
Серыя арт-аб’ектаў Аляксандра Некрашэвіча ў выглядзе карцін круглай формы (тонда) з’яўляецца своеасаблівымі «скрыншотамі» дзіўнага калейдаскопа, дзе замест рознакаляровых шкельцаў — фрагменты класічных твораў жывапісу розных эпох.
Далей
|
Вобраз, слова — ды іншае асабістае
У назве выставы — два полюсы. Паміж гэтымі супрацьлегласцямі з’яўляецца поле, дзе нараджаецца твор. Аўтары ладзяць экспазіцыю на кантрастах і ўзаемаперасячэннях: тут логіка і эмоцыі мяняюцца месцамі, «рацыянальныя веды перараджаюцца ірацыянальнымі пачуццямі, а культура будуецца вакол “меры чалавека” як адзінага суаўтара аўтаномнага свету, у якім плюс можа быць мінусам, а мінус плюсам».
Далей
|
Драздовіч і італьянскі футурызм
Выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі стала цэнтральнай падзеяй культурнай праграмы Амбасады Італіі ў Мінску ў Год італьянскай культуры, прымеркаваны да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.
Далей
|
Назад
|
|