Візуальныя мастацтвы Травень 2020г.
Bazinato
Мастак Bazinato займаецца негалерэйнай арт-практыкай. З 2004 года ягоныя праекты можна бачыць у адкрытых грамадскіх месцах. І цяпер, калі пандэмія раптам пазбавіла нас магчымасці бяспечна бавіць час у горадзе, мастак прапануе нам сваё поле назіранняў. Паблік-арт і лэнд-арт паказваюць і ставяць пытанні пра тое, што ж гэтае навакольнае асяроддзе для нас значыць?
Далей
|
Акцэнт на колеры
У аснове маштабнага музейнага праекта — даследаванне чырвонага колеру ў беларускім мастацтве, спроба яго анталагізаваць, прасачыўшы вытокі, станаўленне, развіццё і сувязі з нашай гісторыяй, ментальнасцю і культурай.
Далей
| | |
Красавік 2020г.
Міндаўгас Габрэнас
Кожны, хто хоць трохі цікавіцца сучасным мастацтвам, ведае імя нашага суразмоўцы. Міндаўгас Габрэнас, аташэ па культуры амбасады Літвы ў Беларусі, за тры гады паказаў столькі праектаў, прычым памятных, падзейных, што яго можна назваць знакавай фігурай у дыялогу беларускай і літоўскай культур.
Далей
|
Сакавік 2020г.
Галіна Раманава.
Мастачка, апантаная выкладчыца Глебаўкі легендарных 1990-х, Галіна Раманава ў 2018 годзе атрымала Нацыянальную прэмію — раптоўна для тых, хто не ў тэме, як мастак-пастаноўшчык у намінацыі «Лепшы фільм у анімацыйнай форме». Гэта быў «Ваўчышка», але раман Галіны з мультыплікацыяй распачаўся раней.
Далей
|
У пошуку пункту зборкі
Мая суразмоўца Валянціна Кісялёва — сузаснавальніца і дырэктарка галерэі сучаснага мастацтва «Ў».
Далей
|
Люты 2020г.
Супрэматыя новага
УНОВІС не проста група мастакоў і паплечнікаў. Вучні Казіміра Малевіча ўпісаліся ў ягоную матрыцу, у яго праграму змянення свету і, зусім юныя, у яго інтэлектуальную недасягальнасць. Сама супрэматычная мастацкая мова Малевіча прадстаўлялася як мадэль свету, але і структура аб'яднання УНОВІС з'яўляецца ўвасобленай структурай свету, правобразам, клеткай, прынцыпам той аб'ёмнай вялікай мадэлі грамадства, што мроілася ў будучыні.
Далей
|
Касмічны ген супрэматызму
Выстава «Нас зразумеюць праз 100 гадоў. Лазар Хідэкель», што працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, стала галоўнай падзеяй маштабнага праекта #UNOVIS100, які рэалізуецца Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны сумесна з Музеем гісторыі Віцебскай народнай мастацкай вучэльні і кампаніяй А1. Дзякуючы падтрымцы А1 для выставы з Нью-Ёрка дастаўлены каля ста арыгінальных работ і дакументы УНОВІСа з архіва сям’і Хідэкелей.
Далей
|
Апосталы Малевіча.
Ядром УНОВІСа сталі некалькі вучняў Малевіча, якія ў сваім мысленні найбольш блізка прымыкалі да мастацкай прапановы майстра. І ў гэтым шчыльным ядры было яшчэ адно ядро — супрэматычна-філасофскае: у ім дэталёва распрацоўвалася агульнае вучэнне. Гэта Мікалай Суэцін і Ілля Чашнік.
Далей
| |
Назад
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 31
Назад
|
|