Тэатр Травень 2019г.
Пра нас. Ці не пра нас?
З 2012 года ў Мінску на базе Цэнтра беларускай драматургіі ладзіцца Міжнародная драматургічная лабараторыя, і 2019-ы не зрабіўся выключэннем: маладыя драматургі разам з рэжысёрамі стваралі п’есы, а потым цягам трох дзён прадстаўлялі ў выглядзе чытак.
Далей
|
Містыка, утопія, агітка
У 2016 годзе адна з галоўных праектных тэатральных пляцовак Берліна HAU (Hebbel am Ufer) запрасіла расійскую тэатразнаўцу Марыну Давыдаву зрабіць праект да стагоддзя рускай рэвалюцыі. Атрымаўся спектакль «Eternal Russia» («Вечная Расія»), у якім Давыдава выступіла адначасова аўтаркай тэксту, куратаркай і рэжысёркай; сёлета ягоныя гастрольныя паказы зладзілі ў Вільнюсе.
Далей
|
Красавік 2019г.
|
Мастацтва гульні і самастойнасці
З 2011 года форум гадавалі ў літаральным сэнсе, як дзіця, качалі, як яечка, ды пасвілі, як авечку, трымалі за руку, падстаўлялі плячук — кіраўніцтва сталічнай Дзіцячай школы мастацтваў № 2 і супрацоўнікі Мінгарвыканкама.
Далей
|
Рытм сучаснага тэатра
XIV МІЖНАРОДНЫ МОЛАДЗЕВЫ ТЭАТРАЛЬНЫ ФОРУМ ПРАДСТАВІЎ ГЛЕДАЧАМ ДВАЦЦАЦЬ ТРЫ СПЕКТАКЛІ ДВАЦЦАЦІ ТРОХ ТЭАТРАЎ І НЕЗАЛЕЖНЫХ ТЭАТРАЛЬНЫХ ПРАЕКТАЎ З ДЗЕСЯЦІ КРАІН І РЭГІЁНАЎ СВЕТУ — БЕЛАРУСІ, РАСІІ, ГРУЗІІ, ЛАТВІІ, АРМЕНІІ, УКРАІНЫ, ІЗРАІЛЯ, ПРЫДНЯСТРОЎЯ, ПОЛЬШЧЫ, ЛІТВЫ.
Далей
| |
Сакавік 2019г.
У прасторы міфа
Сучасны ўкраінскі тэатр мае не менш праблем за беларускі, але часам здаецца больш свабодным у сваім развіцці і куды як смялейшым у пошуках.
Далей
|
Затрымка глядацкага дыхання
РЭЖЫСЁР ВІТАЛЬ КРАЎЧАНКА СТВАРЫЎ СВОЙ ВАРЫЯНТ П’ЕСЫ «ВЕШАЛЬНІКІ», НАПІСАНАЙ У 2015 ГОДЗЕ І ЎПЕРШЫНЮ ПАСТАЎЛЕНАЙ У ЛОНДАНСКІМ ROYAL COURT THEATRE, — А З МАКДОНАХАМ, ЯК ВЯДОМА, МОЖНА ЗНАЁМІЦЦА ШТО ПРАЗ ТЭАТР, ШТО ПРАЗ КІНЕМАТОГРАФ.
МАРЦІН МАКДОНАХ НАПІСАЎ СЦЭНАР, ЗРЭЖЫСАВАЎ І СПРАДЗЮСАВАЎ «ТРЫ БІЛБОРДЫ НА МЯЖЫ ЭБІНГА, МІСУРЫ», ЯКІ АТРЫМАЎ ЧАТЫРЫ «ЗАЛАТЫЯ ГЛОБУСЫ». І МЕНАВІТА ГЭТАЯ ПРАЦА, ДАСЯЖНАЯ Ў НАШАЙ ПРАСТОРЫ, ДАЗВАЛЯЕ ЎБАЧЫЦЬ ТОЕ, ЯК АЎТАР АДЧУВАЕ СВОЙ ТЭКСТ — ПА СТВАРЭННІ АНТУРАЖУ, ПАДБОРЫ АКЦЁРАЎ.
Далей
|
Голас ахвяр гвалту ў сям’і
Традыцыйна ў нашай краіне высока шануюцца сямейныя каштоўнасці. Але статыстыка сведчыць, што ў прыватным жыцці беларусаў не ўсё так добра: нярэдка ў прыгнечаным становішчы знаходзіцца жанчына, а трэцяя частка ўсіх забойстваў здзяйсняецца менавіта ў сям’і. І спектакль «Родныя людзі?» якраз дае голас прыгнечаным, ахвярам сямейнага гвалту — і тым, хто мае досвед яго трывання, і тым, хто працягвае яго перажываць.
Далей
| |
Люты 2019г.
«Песня песняў» Саламона ў тэатральнай прасторы «Ок16»
Трактоўкі «Песні песняў» можна ўмоўна падзяліць на сакральныя, што разглядаюць тэкст як алегарычны расповед пра стасункі Бога і Абранага народа, Хрыста і Царквы, і свецкія, што чытаюць яго літаральна — як любоўную гісторыю Саламона, Шуламянкі і Пастуха ці зборнік вясельных песень. Юра Дзівакоў злучае сакральнае і эратычнае, гуляе на спалучэнні прыгажосці, якая палохае, з эстэтызацыяй агіднага.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 21
Назад
|
|