Мая задача як галоўнага дырыжора Музычнай капэлы «Санорус» — не проста прэзентаваць найноўшыя музычныя сачыненні, але ўвасабляць менавіта тыя творы, што мелі моцны рэзананс і знайшлі свайго слухача за мяжой.
Кожны дзень Аляксандра Гарбара праходзіць сярод музыкі. Генеральны дырэктар Беларускай дзяржаўнай філармоніі ведае, як у такой вялікай арганізацыі дасягнуць гармоніі з усімі і кожным.