Справядліва і непрадказальна
IV Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў завершаны. Самы час падводзіць вынікі. Сем дзён напружана працавалі арганізатары і журы, каб адабраць лепшых з лепшых. На першы тур было заяўлена 110 чалавек з 15 краін. Праўда, сёй-той у апошнюю хвіліну спалохаўся канкурэнцыі і палічыў за лепшае не ўдзельнічаць у спаборніцтве. А канкурэнцыя сапраўды была жорсткая, асабліва ў барытонаў. У першым жа туры з 16 барытонаў выявіліся ажно 4 зорныя лідары, годныя прэтэндаваць на Гран-пры.
Далей