Музыка Красавік 2016г.
Музычныя і музейныя згадкі Барселоны
Можна верыць або не верыць у тэорыю перасялення душ. Але шмат гадоў мяне не пакідае адчуванне, што ў адным з мінулых жыццяў я насамрэч нарадзілася ў Іспаніі. Там жыла, магчыма, выступала ў вандроўнай трупе, дзе танцавалі фламенка. Чаму?
Далей
|
Сакавік 2016г.
Кампазітарская школа
Тры філарманічныя вечары класічнай музыкі рэзануюць у памяці сэнсавымі імпульсамі і непаўторнай энергетыкай. Кожны канцэрт — падзея, кожная праграма — унікальны вопыт суперажывання і ўключэння ў гукавую прастору.
Далей
|
Concerto для чэмпіёна
Яго імя апошнім часам на слыху — з розных, але заўжды творчых і пазітыўных прычын. Юрый Бліноў, беларускі піяніст, выхаванец класа Людмілы Шаламенцавай, стаў вядомы ва ўзросце 17 гадоў, калі перамог на I Міжнародным конкурсе імя Пракоф’ева ў Пецярбургу. Пасля заканчэння Беларускай акадэміі музыкі трапіў на стажыроўку ў ЗША, вучыўся ў горадзе Форт-Уорт, а ступень доктара музычных мастацтваў атрымаў у горадзе Істмэн, у Eastman School. Стаў першым айчынным піяністам, які выступіў у Карнэгі-Холе — пасля перамогі на конкурсе імя Шапэна ў Тэхасе, а таксама першым замежным музыкантам, які атрымаў 1-ю прэмію і імянны раяль «Стэйнвэй» на Усеамерыканскім конкурсе пад эгідай Асацыяцыі педагогаў фартэпіяна.
Далей
|
Пра што пяе душа?
Так сталася, што ў афішы Беларускай дзяржаўнай філармоніі на працягу літаральна дзесяці дзён пазначыліся ажно тры аўтарскія вечарыны айчынных кампазітараў. Сяргей Бугасаў, Ірына Пяткевіч, Эдуард Зарыцкі — прадстаўнікі розных пакаленняў, яны абіраюць розныя жанры і стылі, а іх творчыя набыткі выконваюцца рознымі калектывамі.
Далей
| |
Люты 2016г.
Музычная графіка
У сталічнай зале «Верхні горад» спраўдзіўся дэбют струннага аркестра «Метамарфоза» пад кіраўніцтвам Паўла Любамудрава. Дэбютанты прапанавалі эфектную рознастылёвую падборку музыкі ХVІІІ — ХХ стагоддзяў: «Маленькая начная серэнада» Моцарта, фрагменты з «Серэнады для струннага аркестра» Чайкоўскага і сюіты Сібеліуса, напісанай да п’есы Ялмара Пракапэ «Валтасарава баляванне», «Камерная сімфонія» Шастаковіча, «Адажыа» Барбера. Класіка, якая больш ці менш на слыху, не прэтэндуе на сенсацыю, але ў ёй заўжды ёсць невычэрпная глыбіня для эмацыйна-мастацкіх адкрыццяў.
Далей
|
Прынашэнне Бетховену
Фэст класічнай музыкі не проста ўпрыгожыў гарадскія афішы, але зрабіўся знакавай падзеяй у культурным жыцці ўсяго рэгіёна. Пяць канцэртных вечароў, праграмы, насычаныя і цікавыя для самай патрабавальнай публікі, творчыя сустрэчы і майстар-класы з выканаўцамі, цёплая, сардэчная атмасфера пераканалі нават заўзятых скептыкаў у тым, што свята атрымалася.
Далей
|
Гартаючы сямейны альбом
Нядаўна я пераглядала сямейны фотаальбом і трапіла на здымкі, якія, мне здаецца, маюць не столькі прыватнае, колькі грамадска-культурнае значэнне, бо звязаны з адметнымі для беларускага музычнага мастацтва падзеямі і асобамі. Гэтыя фотаздымкі, пазначаныя пераважна 1950-мі гадамі, даюць магчымасць успомніць славутых і аддаць належнае забытым, але вельмі значным дзеячам нашага опернага тэатра. Перадусім, мяркую, трэба патлумачыць, чаму ў сямейным архіве Мільто так шмат падобных сведчанняў.
.
Далей
| |
Студзень 2016г.
Калядны оперны форум
Мінскі Міжнародны Калядны оперны форум прайшоў у шосты раз.
Першай дзеяй свята зрабіўся ІІ Мінскі міжнародны конкурс вакалістаў, які паступова становіцца традыцыяй, набірае аўтарытэт і прываблівае ўсё новых спевакоў. Другой дзеяй — уласна форум. Як заўжды, ён меў разнастайную праграму, уключаў тры спектаклі — «Царскую нявесту», «Яўгена Анегіна» і «Кармэн» з запрошанымі зоркамі, праект маладых выканаўцаў «Італьянская жарсць», а таксама гала-канцэрт зорак сусветнай оперы.
Вядомыя беларускія музыказнаўцы Наталля Ганул і Радаслава Аладава аналізуюць уласныя ўражанні ад фэсту
Далей
|
Калядны оперны форум
Міжнародны конкурс вакалістаў ладзіўся ў Мінску ўжо другі раз. Вельмі слушным здаецца рашэнне развесці паказ спектакляў з запрошанымі і беларускімі зоркамі і спаборніцтва спевакоў. Скончыўся конкурс, вядомыя ягоныя вынікі — і тады пачаўся форум. У заключным гала ўдзельнічалі госці з абсягаў СНД, Усходняй і Заходняй Еўропы, а таксама пераможцы апошняга і папярэдняга турніраў.
Далей
|
Назад
|
|