M-праект Чэрвень 2015г.
Год моладзі
Балет — мастацтва маладых. І таму, што віртуозны, тэхнічна складаны танец неад’емны ад вялікага фізічнага напружання. І таму, што артысты балета пачынаюць кар’еру рана — у 18 гадоў, калі акцёры і будучыя спевакі толькі авалодваюць прафесіяй.
За апошнія пяць-сем сезонаў харэаграфічная трупа беларускага Вялікага тэатра істотна амаладзілася. Сярод артыстаў, якія ўсё больш упэўнена выходзяць да гледача ў вядучых партыях, — Ягор Азаркевіч і Ігар Аношка, Канстанцін Геронік і Надзея Філіпава, Аляксандра Чыжык і Такатошы Мачыяма, Іван Савенкаў і Яна Штангей. У гэтым нумары «Мастацтва» прапануе размову з Людмілай Хітровай, адной з самых яркіх салістак нацыянальнага балета.
Далей
|
Год моладзі
Калі на тэатральнай афішы суседзяцца імпрэзы, канцэрты, праграмы, спектаклі — гэта значыць, вы разглядаеце афішу Маладзёжнага тэатра эстрады. Шмат гадоў за яе змест адказвае заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Панін. З 2014-га — мастацкі кіраўнік калектыву амаль з самым маладым складам выканаўцаў. Колькі пытанняў пра іх спарадзілі наступны маналог.
Далей
|
Красавік 2015г.
Архівы і сучасны арт
Тэма рэдакцыйнага М-праекта атрымалася нашмат шырэй за апісанне Беларускага павільёна на Венецыянскім біенале — праекта «Архіў сведкі вайны», задуманага і распачатага Аляксеем Шынкарэнкам. Самае цікавае, што здарылася з ваенным архівам, які апынуўся ў руках куратара, — трансфармацыя формы яго актуалізацыі: ад музейнай экспазіцыі да выставы сучаснага мастацтва. Міжасобасныя камунікацыі — адна са сфер прыкладання найноўшага арту, на адаптацыі гэтага факта грунтуецца праект «Архіва...»
Далей
| |
Сакавік 2015г.
Арт і гендар
Якім чынам выяўляюцца сёння фемінісцкае мастацтва і звязанае з ім крытычнае выказванне? Удзельніцы і арганізатары выставы «Фемінісцкая (art) крытыка», што праходзіла ў Мінску ў былой выставачнай прасторы «ЦЭХ», спрабавалі адшукаць адказ на гэтае пытанне.
Далей
|
Арт і гендар
«Жанчына ў музыцы іграе падпарадкаваную ролю. У творчай форме, я маю на ўвазе, у кампазіцыі. (...) Ці, можа, вы ведаеце якую-небудзь вядомую кампазітарку? Адну-адзіную? Вось бачыце!» — разважае герой п'есы Патрыка Зюскінда «Кантрабас».
Далей
|
Арт і гендар
З часоў Феспіда, які, дзякуючы Плутарху, застаўся ў гісторыі першым вядомым акцёрам, еўрапейскі тэатр быў не для жанчын. Стагоддзямі. Спачатку забаранялася яго наведваць. Потым — браць удзел у спектаклях. Эпохі абсалютызму і асветы дужа намагаліся нешта змяніць, і колькі часу таму нарэшце — у ХХ стагоддзі — сёе-тое змянілася!
Акрамя артыстаў і артыстак, сучасны тэатр займеў патрэбу ў процьме размаітых прафесій, традыцыйна ўважаных за нежаночыя, але кабеты паспяхова асвойталіся з імі. Аднак сумнеў, недавер і паблажлівасць — ці не першыя пачуцці, якімі часцяком сустракаюць жанчын-адмыслоўцаў на тэатральнай вытворчасці. Альбо яшчэ раней, падчас прафесійнага навучання? Калі жанчына ўпершыню сутыкаецца з імі? Як выпраўляе становішча? На гэтыя пытанні адказваюць дасведчаныя спецыялісткі розных тэатральных пакаленняў.
Далей
| |
Люты 2015г.
Часопіс і аўдыторыя
«Мастацтва» змяняецца — паступова і мэтанакіравана. Каб надаць гэтаму руху больш імпэту і асэнсаванасці, мы вырашылі зрабіць апытанне сярод нашай аўдыторыі — практыкаў і тэарэтыкаў розных відаў мастацтва. Задавалі прыкладна такое пытанне: «Якія змены павінны адбыцца ў часопісе, каб выданне стала ўплывовым?»
Далей
|
Студзень 2015г.
Двойчы ў адну раку
Выстава-форум «Suma Sumarum» прэзентавалася як першы праект галерэі «Шостая лінія» пасля паўзы ў 16 гадоў. Экспазіцыі, лекцыі і сустрэчы былі арганізаваны на двух пляцоўках Мінска: у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва і ў Цэнтры сучасных мастацтваў.
Далей
|
Назад
|
|