На разломах эпохі
Ааль трыццаць гадоў таму Уладзімір Стальмашонак падарыў мне свой альбом з надпісам: «Дарагому Барысу на памяць пра дні і гады “бітваў” у сценах Саюза мастакоў (і наогул). Жадаю табе быць, як заўсёды, самім сабою, добрым, жывым, мудрым — гэта па мне! Твой Валодзя». Сапраўды, у гады яго спеласці і маёй маладосці нас многае звязвала: погляды на мастацтва, імкненні радыкальна «асвяжыць» выяўленчую культуру, якая тады, у канцы 1960-х, і потым — у 1980-я, з цяжкасцю выходзіла з застою і з пераменным поспехам спрабавала вызваліцца з путаў замшэлага і цяжка паміраючага сацрэалізму.
Далей