Агляды/рэцэнзіі Чэрвень 2015г.
Прадметы фатаграфавання
Новы праект Аляксандры бачыцца мне арганічным працягам «Структуры прасторы», паказанай аўтарам у 2013 годзе. Тады гэта была фатаграфія, дзе чалавек і ландшафт існавалі ў адзіным полі, утвараючы разраджаную, але па-свойму гарманічную еднасць ва ўласнай цішыні і празрыстасці. Выява будавалася на свабодным, далікатным балансе, збольшага ўсё — візуальнае гурманства; у іншым аспекце, вядома, — пошук. Бо «прастора» — паняцце з шэрагу тых, што натхняюць не толькі філосафаў, але і мастакоў усіх жанраў.
Далей
|
Травень 2015г.
...І хай усё скрозь дна праваліцца
Новая «Чайка» ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна — твор, у многіх сэнсах нечаканы. Тэатралы толькі ачуліся пасля дзёрзкага спектакля Іскандэра Сакаева ў маладзёжным тэатры, як ім тут жа прапанавалі прайсці чэхаўскі квэст нанова. На своеасаблівы рэмэйк спектакля «Чайка. Досвед прачытання» запрасіў і Аляксей Ляляўскі ў тэатр лялек. Куды ні зірні — паўсюль іранічна ўсміхаецца Чэхаў.
Далей
|
Паэтроніка
Некалькі гадоў таму малады рэжысёр прэзентавала фільм «Давыд-Гарадоцкія каноны». Гэта быў яе дэбют у дакументальным кіно — стужка, прысвечаная жыхарам беларускага Палесся, іх паўсядзённасці і побыту. Чатыры сюжэты трымалі ўвагу і «зацягвалі» ў сваю прастору. Вабілі пластычнасцю пейзажаў, незвычайнай музыкай, агульнай добразычліва-ўсмешлівай інтанацыяй. Тэма рэлігіі ды яе ўспрыманне сучасным чалавекам, пытанні веры і нявер’я ад частага ўвасаблення (да месца і не да месца) зрабіліся, на жаль, агульным месцам. На гэтай тэрыторыі складана знайсці новыя сцежкі, адшукаць уласны ракурс бачання. Стваральнікі фільма такога выніку здолелі дасягнуць.
Далей
|
Мінск — Еўропа — Мінск
Некалькі гадоў таму малады рэжысёр прэзентавала фільм «Давыд-Гарадоцкія каноны». Гэта быў яе дэбют у дакументальным кіно — стужка, прысвечаная жыхарам беларускага Палесся, іх паўсядзённасці і побыту. Чатыры сюжэты трымалі ўвагу і «зацягвалі» ў сваю прастору. Вабілі пластычнасцю пейзажаў, незвычайнай музыкай, агульнай добразычліва-ўсмешлівай інтанацыяй. Тэма рэлігіі ды яе ўспрыманне сучасным чалавекам, пытанні веры і нявер’я ад частага ўвасаблення (да месца і не да месца) зрабіліся, на жаль, агульным месцам. На гэтай тэрыторыі складана знайсці новыя сцежкі, адшукаць уласны ракурс бачання. Стваральнікі фільма такога выніку здолелі дасягнуць.
Далей
|
Пункт перасячэння
Бацька і сын. Абодва ў мастацтве, і на першы погляд паміж імі — ніякай пераемнасці. Выстава Губаравых аб’яднала творцаў настолькі розных, што дзіўна, як яны належаць адной культурнай прасторы, а не толькі адной сям’і. Розныя па біяграфіях: Валянцін нарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў 1948 годзе, закончыў графічны факультэт Маскоўскага паліграфічнага інстытута; Аляксей нарадзіўся ў Мінску ў 1981-м, вывучаў замежныя мовы ў Мінску, выпускнік факультэта мастацтва і дызайну Пльзеньскага ўніверсітэта ў Чэхіі (2012). Што думаюць бацька і сын пра працы адзін аднаго? Мы вырашылі прапанаваць ім старонкі часопіса, каб даведацца аб гэтым...
Далей
|
Рэсайклінг і nature morte
Ці глядзяць на вас аўтамабілі, аўтобусы і тралейбусы — шкляным позіркам шырока пастаўленых вачэй? Калі так, то вам абавязкова трэба было завітаць на выставу жывапісца Івана Семілетава і скульптара Віктара Копача, дзе прастора прасякнута пранізлівымі позіркамі прадуктаў прамысловасці.
Далей
|
Чорным па белым
Каб падкрэсліць значнасць мастака і яго ўнёсак у культурную спадчыну, звыкла сыплюць ганаровымі званнямі, пералічваюць узнагароды ды пасады, узгадваюць колькасць праілюстраваных кніг, публікацый, выставачных праектаў. Але для маладога пакалення творцаў, якое яшчэ пры жыцці майстра залічыла яго да класікаў беларускай графікі, усе гэтыя тытулы ды рэгаліі падаюцца наборам малапатрэбных сімвалаў і бязважкіх словазлучэнняў. Выраз «заслужаны мастак» выклікае пазяханне, а факт, што працы Арлена Кашкурэвіча знаходзяцца ў прыватных калекцыях Германіі, Францыі ды Ізраіля, не дадае важкасці, бо ў сучаснасці кожны больш-менш мабільны арт-дзеяч можа быць прыняты ў любой краіне свету незалежна ад яго таленту ды заслугаў
Далей
|
Пачуць нябачнае
Крэатыўная прастора «ЦЭХ» адкрылася на новым месцы незвычайнай фотавыставай з паэтычнай (шмат у чым — як і жыццё галоўнай гераіні праекта) назвай — «Твар, які займае кветку». Выстава складаецца з дзвюх частак: фатаграфій Анастасіі Храловіч ды залы-інсталяцыі Наталлі Кавалевіч.
Далей
|
Красавік 2015г.
Людзі ў лялечным ценю
Дзесьці ў рускім срэбным стагоддзі дамы з кавалерамі збіраюцца на падвячорак: доўгі стол застаўлены віном з садавіной; апраткі ззяюць белым беллем адпачынку... Застольны час мусіць бавіцца прыгожа, але... дзень выпаў так: «...як вечар ясны / Ні дзень, ні ноч і не святло». Рашучы дзень, прыспелы.
Далей
|
Назад
|
|