Заўважныя зрухі, якія напрыканцы адыходзячага года адбыліся ў айчынным тэатры, для многіх былі нечаканымі. Што само па сабе дзіўна і сведчыць хутчэй аб агульнай разбалансаванасці
тэатральнай справы. Але ў жыцці нішто не здараецца раптам. І закон назапашвання энергіі яшчэ ніхто не адмяняў.
Завяршаецца год інтрыгай, звязанай з Венецыянскім біенале: конкурс на ўдзел у ім быў абвешчаны напрыканцы восені. Выбраны праект, які, на маю думку, з’яўляецца хоць і крыху нечаканым для відовішчнага жанру біенале, але дасканала выбудаваным па экспазіцыі і канцэпцы. Фатаграфічнае даследаванне «Архіў сведкаў вайны» Аляксея Шынкарэнкі мяркуе актыўную прысутнасць гледача.
Падвядзенне вынікаў года — справа і захапляльная, і не надта простая. Нават калі не будзем кранаць дзялянку эстрады, уласную, а таксама прывезеную «папсу», а абмяжуем сябе тэрыторыяй акадэмічных жанраў, музычным тэатрам і харэаграфіяй. Бо канцэртаў, праектаў, спектакляў — безліч!
На розных паверхах беларускага грамадства даўно існуе чаканне: ну калі, калі ўжо ў айчынным кіно адбудзецца сенсацыя? Або хоць бы падзея, наконт якой публіка і прафесіяналы ахвотна абменьваліся б уражаннямі і думкамі. Калі падзеі няма, а ёсць толькі крок у правільным накірунку, адразу згадваецца вядомае выслоўе: і месяц
свеціць, калі сонца няма