Час адкрыцця арт-кірмашу выбраны невыпадкова — якраз праз тыдзень пасля Венецыянскага біенале. Гэта дазваляе сусветнай артыстычнай грамадзе бесклапотна перамясціцца ў Швейцарыю і, забыўшыся на святочную італьянскую атмасферу, нарэшце заняцца справай — арт-бізнесам. Таму на пачатку чэрвеня кошты на гатэльныя нумары ў Базелі ды ваколіцах узрастаюць у разы. Дарэчы, геаграфічна «Арт-Базель» размяшчаецца яшчэ ў некалькіх кропках свету — у Маямі-Біч (ЗША) і ў Ганконгу.
Спектакль «Bastard!» Дуды Пайвы стаў адной з яркіх старонак «Вясёлкі». Пайву называюць уладаром лялькі, яго выступленні аб’ядноўваюць адразу некалькі жанраў — метафарычны тэатр, танец і цырк. Інтэрв’ю з сусветна знакамітым харэографам-лялечнікам было запісана карэспандэнтам «Новых Известий» падчас фестывалю.
Прага — спакуслівы горад для маладых беларускіх мастакоў, якія спрабуюць прадоўжыць тут сваю адукацыю і запачаткаваць паспяховую кар’еру. Горад, дзе адбываецца мноства мастацкіх падзей, сярод якіх дзве падаліся асабліва вартымі ўвагі беларускага чытача.
Дзмітрый Валкастрэлаў вучыўся на рэжысёрскім факультэце Санкт-Пецярбургскай акадэміі тэатральнага мастацтва ў Льва Додзіна. На чацвёртым курсе майстра заявіў: «Я перакананы, хто хоча стаць рэжысёрам, той ім стане. Я не ведаю, як вучыць рэжысуры». У выніку студэнты атрымалі даведкі, што праслухалі курс. Ды толькі Валкастрэлава гэта не спыніла.
Сёлета расійская Нацыянальная тэатральная прэмія «Залатая маска» суправаджалася гучнымі эмоцыямі. Страсці распаліліся пасля падвядзення вынікаў. Да нас даходзіла толькі водгулле, якое сведчыла пра маштаб падзеі і зусім іншую якасць прафесійнага існавання. Як кажуць, нам бы вашы праблемы!
Постсвядомасць сучаснага арта Кацярыны Батанавай — дырэктара кіеўскага Фонду «Цэнтр сучаснага мастацтва» і галоўнага рэдактара часопіса «KORYDOR», якая актуалізавала праблемы найноўшага ўкраінскага мастацтва. Мне падалося цікавым правесці на аснове лекцыі параўнальны аналіз сітуацый у дзвюх краінах.