Вікторыя Ільіна: «Пішу бясконцую прастору...»
Майстэрня Вікторыі Ільіной месціцца ў адной са знакамітасцей Гродна: былой вадацяжнай вежы, архітэктурным помніку ХІХ стагоддзя. Шасцікутнік другога паверха разбіты на некалькі памяшканняў: пераходзіш з аднаго ў другое і ўрэшце апынаешся там, адкуль пайшоў. Пакойчык, дзе стаіць мальберт -- самае сэрца майстэрні, -- аскетычны, тут нішто не перашкаджае працаваць, тут мастачка сам-насам з сабой і... горадам, які разлёгся за вокнамі і натхняе яе ўласныя краявіды. Вёска Біскупцы, дзе Вікторыя праводзіла лета ў дзяцінстве, -- бясконцая крыніца вобразаў.
«Правінцыя» -- так называлася выстава Вікторыі Ільіной у мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Выстава ўмоўна падзялялася на дзве часткі -- гарадскія пейзажы і краявіды Біскупцаў з роднымі для мастачкі і ўтульнымі для «абжыцця» гледачом куточкамі. Вёска Біскупцы -- правінцыя для Гродна, ну а Гродна, адпаведна, -- для Мінска. На жаль, само слова «правінцыя» ў нашым соцыякультурным кантэксце набыло негатыўнае значэнне. Але так хочацца рэабілітаваць «старое добрае» паняцце -- і тут дарэчы пачаць са старажытнага горада і моцнага культурнага асяродка...
Далей