У майстэрні Кастрычнік 2010г.
Лістапад 2009г.
Дар’я Іваноўская, Сяргей Завіжанец, Павел Вайніцкі: «Зірніце ў неба!»
Майстэрняй сучаснага мастака можа быць і заводскі цэх, і марское ўзбярэжжа, якое становіцца нагодай для творчай рэфлексіі. Нават за жартамі ў кавярні ці падчас размовы па мабільным тэлефоне фарміруецца, адточваецца сучасны мастацкі твор — у рэжыме не менш інтэнсіўным і насычаным, чым строгая цішыня традыцыйнай мастакоўскай студыі.
Далей
|
Кастрычнік 2009г.
Юрый Васільеў: «Твор мацуецца ідэяй»
Зменлівая і няпэўная рэч — майстэрня фатографа. З аднаго боку, да яе няблага стасуецца патэтыка, кшталту: «Майстэрня фатографа — гэта ўвесь свет!» Але ў той жа час ёю можа быць і студыя з расстаўленымі светлавымі прыборамі ды з камп’ютэрам у куце, і проста маленькі цёмны пакойчык з праявіцелямі, фіксатарамі і павелічальнікамі. Ёсць такі цёмны пакойчык і ў Юрыя Васільева. Але мы сабраліся, натуральна, не ў ім, а ў галерэі «Свет фота», сённяшнім яго працоўным памяшканні, дзе ён таксама мае справу з фатаграфіямі, толькі часцей — з чужымі.
Далей
|
Чэрвень 2009г.
ПАВЕЛ ТАТАРНІКАЎ: "СУБ'ЕКТЫЎНЫ МАСТАК ЦІ АБ'ЕКТЫЎНЫ НАЗІРАЛЬНІК"
Майстэрня мастака-ілюстратара не патрабуе вялікай прасторы. Мінская студыя Паўла Татарнікава з усіх яго рабочых памяшканняў — самая маленькая. Стол каля акна, на ім аркушы паперы, пэндзлі, алоўкі, фарбы, замалёўкі, творы... Кнігі на паліцах... Мастак часта прыпыняецца ў Брэсце — горадзе, дзе нарадзіўся, там у вялікай майстэрні, размешчанай у бацькоўскай хаце, працаваць асабліва камфортна. А для летняга часу будуецца майстэрня ў нядаўна набытай вясковай хаце на Валожыншчыне.
Далей
|
Травень 2009г.
Дынастыя Семілетавых. Тры пакаленні ў адной прасторы.
Па гісторыі сямейнай дынастыі Семілетавых можна прасачыць шлях нашага мастацтва — ад паваеннага часу да сённяшніх дзён. Аляксандр Семілетаў (1926–1990) — з самага першага выпуску аддзялення жывапісу тэатральна-мастацкага інстытута. Ён ледзь не літаральна — за руку — прывёў у мастацтва сына Барыса, чые выразныя і па-майстэрску выбудаваныя кампазіцыі спыняюць сёння ўвагу на любой выставе. Жонка Барыса — Ларыса Мележ — таксама мастак, графік. Калі ж на групавой выставе я пабачыла творы Івана Семілетава — зразумела, што і тут гісторыя свая, уласная, дарога адметная і самастойная.
Далей
|
Красавік 2009г.
Даніла Парнюк: "У выпадковасцях знаходжу сімвал"
Майстэрня фатографа — месца цалкам адметнае. Святло і асаблівая прастора — галоўныя яго складнікі. Студыя LUXA была створана ў мэтах рэалізацыі эксперыментальных праектаў, каб знайсці «кропкі перасячэння» розных творчых метадаў дзеля пошуку межаў сучаснай візуальнасці.
Далей
|
Сакавік 2009г.
АРЦЁМ РЫБЧЫНСКІ: ТВОР -- ЧАСТКА ШЛЯХУ
Арцём Рыбчынскі дзеліць сваю майстэрню з бацькам. У цесным халодным памяшканні, якое больш нагадвае лабірынт, чым прастору, утульную для творчасці, па перыметры размясціліся вялізныя энергетычна насычаныя жывапісныя палотны. З апошнімі інсталяцыямі аўтара даводзіцца знаёміцца па фатаграфіях, бо ў Мінску Арцём паказвае іх нячаста.
Далей
|
Люты 2009г.
УЛАДЗІМІР СЛАБОДЧЫКАЎ: «РАСКРЫЦЬ АСОБУ, ВЫХАВАЦЬ ТАЛЕНТ»
Уладзімір Слабодчыкаў загадвае кафедрай скульптуры Акадэміі мастацтваў ужо дваццаць гадоў. За гэты час ён выхаваў шмат таленавітых майстроў, менавіта яны сёння ствараюць ці, лепш сказаць — лепяць, высякаюць і адліваюць — гісторыю беларускай скульптуры. У творчай майстэрні Уладзіміра Іванавіча сабраліся яго сённяшнія студэнткі Вольга Высоцкая і Алена Ліпінская, а таксама — былыя вучні з яго першага акадэмічнага выпуску Віктар Копач і Валянцін Борзды.
Далей
|
Снежань 2008г.
МАКСІМ ПЯТРУЛЬ: "ДАРОГА НА ЎСХОД -- МОЙ ШЛЯХ ДА СЯБЕ"
Майстэрня мінскага скульптара Максіма Петруля — невялічкая студыя ў мансардзе пад дахам высотнага будынка. Але гэта, скажам так, толькі яе цэнтральная частка. Тут месцяцца камп’ютэр
і бібліятэчка, ствараюцца невялікія макеты і мадэлі — і нараджаюцца вялікія мастацкія задумы, якіх не можа не мець малады творца.
А вось сапраўдная скульптурная майстэрня Максіма Петруля — з’ява шырэй няма куды, бо гэта — пляцоўкі скульптурных сімпозіумаў некалькіх краін. Самая ўлюбёная — Кітай. Таму, калі Максім распавядае нават пра звычайныя творчыя моманты, гучаць прыгожыя
і загадкавыя словы : Фучжоу, Куньмін, Харбін, Пекін...
Далей
|
Назад
|
|