Напярэдадні 75-гадовага юбілею Сяргей Картэс убачыў прэм’еры сваіх опер на сцэнах Беларускай дзяржаўнай філармоніі і Маскоўскага акадэмічнага камернага музычнага тэатра імя Барыса Пакроўскага. А ці можа быць для аўтара
падарунак лепшы за выкананне яго сачыненняў?
Форум, чыя поўная назва — «Чатыры элементы: музыка, кіно, тэатр, традыцыя», вось ужо не першы год прадстаўляе ў Маскве і Авіньёне яскравыя эксперыментальныя работы рэжысёраў, музыкантаў і харэографаў з усяго свету.
Апошні фестываль харэаграфіі ў Віцебску засведчыў: беларускі сучасны танец — contemporary dance — не проста ёсць, а мае ўласнае непаўторнае аблічча. Мінуў час спрэсавана-паскоранага засваення заходняга танцавальнага досведу і пераўтварэння «чужога» ў «сваё». Былыя вучні выраслі ў майстроў, лепшыя з якіх могуць годна канкурыраваць у міжнароднай прасторы.