Над горадам лунаў Бураціна, і абарваныя ніткі струменіліся за марыянеткай у паветры. Ішоў VI Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек. Я глядзела па тры спектаклі на дзень і думала пра тое, што эмблему — няўлоўнага Бураціна — арганізатары прыдумалі вельмі трапна: лялечнікі даўно «абарвалі ніткі» і выйшлі за межы жанру, дзе пачуваюць сябе свабодна.
Старажытны шаман надзяліў рухам выяву бажаства.
З таго моманту анімаваная лялька пачала існаваць побач з чалавекам. Калі акцёр разам з лялькай выйшаў на сцэну — быў вымушаны падпарадкавацца яе правілам гульні. Традыцыю дагэтуль ніхто не адмяняў — яна падмурак для існавання арыгінальнага жанру.
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета пасля шэрагу адносных мастацкіх удач, напаўудач або ўдач сумніўных нарэшце паказаў прэм’еру, якая годна адпавядае і ягонай гучнай назве, і шыкоўнаму выгляду будынка пасля рэстаўрацыі і рэканструкцыі. Тое, пра што так доўга марылі меламаны, здзейснілася!