Дзве паловы цэлага
Тыя, хто знаёмы з творчасцю Алега Жугжды, не здзівяцца: рэжысёр ізноў звярнуўся да містычнага матэрыялу. Дзень прэм’еры спектакля «Фаўст. Сны» невыпадкова прыпаў на пятніцу, 13-га. Пастаноўка створана па матывах трагедыі Гётэ, але ў ёй адлюстравалася і перадгісторыя сюжэта пра легендарнага нямецкага чарнакніжніка. Выкарыстаны ўрыўкі з оперы «Фаўст» Шарля Гуно.
Далей