Артэфакты Ліпень 2014г.
Партрэт на фоне
Мастацкая творчасць не мае пэўных законаў, грунтуецца на індывідуалізме на мяжы з анархіяй і сілкуецца неабмежаванай амбітнасцю. Інакш кажучы, не ходзяць творцы шыхтамі — адпаведна, няма патрэбы дзяліць іх, як у войску, на салагаў і дзядоў.
Далей
|
Чалавек на вяршыні гары
Паказ васьмі мастацкіх карцін розных перыядаў творчасці майстра ажыццявіўся дзякуючы Пасольству Японіі ў Беларусі, фонду «Japan Foundation», Цэнтру візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «Art corporation» і спонсарскай падтрымцы кампаніі JTI.
Далей
|
Досвед (не)праблемнай камунікацыі
Найноўшае мастацтва — як у Беларусі, так і ў іншых краінах Еўропы або Амерыкі — непазбежна апынаецца ў зоне праблемнай камунікацыі. Сучасныя аўтары часта існуюць у межах закрытай супольнасці прафесіяналаў, а глядач мае цьмянае ўяўленне пра іх жыццё і творчасць.
Далей
|
У чым цыганскае шчасце?
«Як?! Зноў пра аперэтку?!» — скрывіць нос высакалобы эстэт. Па-першае, не пра аперэтку, а пра аперэту. Па-другое, музыка Штраўса — на ўсе часы, яго творы ставіліся і будуць ставіцца на сцэнах усяго свету.
Далей
|
Арт-бэнд
Ф’южн (літаральна з англійскай — сплаў) — гэта музычны жанр, які аб’ядноўвае элементы джазу, року, фолку, рэгі і металу. Сплаў двух самых яркіх брэндаў польскай нацыянальнай культуры — джаза і плаката — быў прадстаўлены ў экспазіцыі «Jazz. Blues. Rock. Fusion», арганізаванай пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску.
Далей
|
Чэрвень 2014г.
Сінонімы памяці
Наталля Залозная кажа: «Час валодае цякучасцю. Сённяшняе пастаянна апынаецца то мінулым, то будучым, яно не можа быць працягам, яно вечна выслізгвае. Назва выставы — адна з формаў часу ў англійскай мове: «цяперашняе працягнутае», і гэта мне здалося парадаксальнай гульнёй слоў. У працах зафіксаваны няўстойлівы момант скачку або падзення як спынены момант сучаснасці. Фігуры ўвасоблены ў негатыве, ён вызваляе форму ад плоці, а выява асацыюецца з фатаграфіяй, якая паклікана затрымаць імгненне, што знікае».
Далей
|
Важкія рэчы...
На адкрыцці выставы, прымеркаванай да 75-годдзя, Юрый Васільеў акрэсліў сваё творчае крэда: «Я адношу сябе да пакалення, якое ў фатаграфіі шанавала непаўторнасць і зачараванне самой фатаграфічнай выявай, якая атрымліваецца з дапамогай святла, лінзы і хіміі, а потым — аксамітнай паверхні срэбнага зерня і матавай барытавай асновы. Я ўсё яшчэ праяўляю стужкі. Усё яшчэ чакаю цуду ў чырвоным святле цёмнага пакоя. Гэты цуд — фатаграфія. Але ёсць ужо і іншы цуд — лічба. І тое, што яна дазваляе рабіць з выявай, захапляе мяне яшчэ больш».
Далей
|
Каханне і смерць
Сёлетні фэст быў прысвечаны не толькі Дню Еўропы, але і 100-годдзю з пачатку Першай сусветнай вайны. «Падзеі, якія стварылі Еўропу» — такі падзагаловак арганізатары далі кінематаграфічнаму тыдню.
Далей
|
Гульні па правілах
Напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску адкрылася некалькі розных па характары экспазіцый, якія засяродзіліся на спартыўнай тэматыцы.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 51
Назад
|
|