У 2003 годзе на фестывалі сучаснай драматургіі «Любімаўка» пад Масквой п’еса «Тэдзі» Аляксандра Хромава ўвайшла ў лік найлепшых і цягам наступнага дзесяцігоддзя вытрымала колькі прыкметных пастановак. У Расіі, вядома.
Выстава студыі «Wostrau» (дзейнічае пры Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі) стала своеасаблівым падсумаваннем 20-гадовай працы. Экспазіцыя выклікала цікавасць прафесійнай супольнасці.
Калі глядзіш спектакль на вуліцы, адчуваеш натуральную свабоду. Ты вольны рухацца так, як пажадаеш, шукаць лепшую кропку, з якой захочаш глядзець выступленне. Вольны быць жывым, выяўляць свае эмоцыі, размаўляць не толькі з суседам, але і з акцёрам. Вольны сысці ў любы момант.
Жывапіс разарваў прастору залы Палаца мастацтва вольнай экспрэсіяй колеру і формы. Працы самых розных фарматаў, зробленыя ў разнастайных каларыстычных варыяцыях, лучыць хуткі рух рукі. Асаблівасць творчай манеры мастачкі Наталлі Чарнагаловай у тым, што яна стварае свае карціны пальцамі.
Праект «Памяць іх ценям» стаў спробай мастакоўскай рэвізіі паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У нашай гістарыяграфіі даследаванні гэтай падзеі вызначаюцца пэўнай палітызаванасцю, што, безумоўна, не спрыяе паслядоўнасці разгортвання навуковага падыходу.
Дні беларускай культуры ў Францыі, распачатыя сёлета ў сакавіку, завершацца толькі ў снежні. Адной з яркіх падзей стаў чэрвеньскі паказ спектакля «Пан Тадэвуш» Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы на сцэне парыжскага тэатра МС93
Творца адкрыла свае выставы адразу на дзвюх гарадскіх пляцоўках. Экспазіцыя ў Галерэі Тызенгаўза «Тая, што чакае цябе» выяўляе мастакоўскія інтэрпрэтацыі жаночага вобраза. Персанажы Шобы часам супярэчлівыя — паводле стаўлення да навакольнага свету і свайго абранніка, аднак натуральныя ў сваім унутраным імкненні да шчасця і гармоніі з усім існым.