Яркая і цэласная экспазіцыя прэзентуе «новага старога» Акулава, які лічыць, што яго паплечнікі здрадзілі жывапісу і займаюцца інсталяцыямі, у той час як сам ён спрабуе захаваць першапачатковы дух авангарду 1980-х.
Апошняя прэм’ера мінулага сезона ў Нацыянальным тэатры імя М.Горкага ўскалыхнула публіку. Спектакль уразіў, на яго імгненна адгукнуліся ў інтэрнэце. Неўзабаве з’явіліся рэцэнзіі ў друкаваных СМІ.
На пачатку года на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў неабходнасць з’яўлення чагосьці новага на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». І сапраўды, 22-і форум праходзіў у новым фармаце. З новым дырэктарам — Аляксандрам Сідарэнкам, які змяніў заснавальніка і пастаяннага «рулявога» Радзівона Баса.
Гісторыя кіно — гэта гісторыя поспехаў і няўдач у адносінах паміж вытворчасцю і распаўсюджваннем ілюзорнай кінематаграфічнай рэальнасці. У лабірынце, які фільму неабходна прайсці ад задумы да сустрэчы з гледачом, са з’яўленнем новых тэхналагічных умоў мяняюцца напрамкі паваротаў, колькасць тупікоў і ўвогуле адлегласць паміж пачатковай і канчатковай кропкамі.
Інтэрв’юеры скардзяцца, што ён не гаваркі. І гэта праўда. Але такі Уладзімір і ў мастацтве —
мала «слоў», болей думкі... Жывапіс яго з’яўляецца не столькі маляваннем з натуры, колькі выказваннем пачуцця — роздумам аб сэнсе жыцця, аб тым, што не перадаць словамі — хіба толькі інтанацыямі душы.