Працэс Снежань 2009г.
|
Нясцерпная вабнасць быцця
Вечар нядзелі быў насычаны справамі арганізацыйнымі. У акцёрскім фае накрывалі святочны стол, рыхтаваліся выйсці на сцэну з шампанскім і кветкамі, віншаваць з юбілеем народнага артыста Беларусі Тадэвуша Кокштыса. Жыццё вяло свой звычайны танец...
Далей
|
Пяшчота з адценнем журбы
Людміла Кудраўцава — адна з вядучых балерын у трупе Нацыянальнага тэатра оперы і балета. Увогуле пра яе як пра тонкага інтэрпрэтатара вобразаў у класічных і сучасных спектаклях мы маглі б... проста не даведацца.
Бо лёс салісткі складваўся вельмі няпроста.
Далей
|
Усе колеры Канановіча
У 2005 годзе Аляксандр Канановіч, вучань Міхаіла Пташука, дэбютаваў кароткаметражкай «Колер кахання» і неўзабаве на пэўны час знік з поля зроку беларускіх аматараў кіно. Некалькі фільмаў, знятых ім у Расіі, не выклікалі цікавасці ў гледача і наогул прайшлі даволі непрыкметна. Але сёлета Мінск заварушыўся: Канановіч вярнуўся на «Беларусьфільм» і пачаў працаваць над новай стужкай. І чуткі, што некалькі месяцаў віравалі вакол фільма, які тады яшчэ меў рабочую назву «Грашовае дрэва», сведчылі толькі аб адным: здаецца, беларускі Кустурыца зноў узяўся за сваё...
Далей
|
«Разбітыя ліхтары» на плошчы Вердзі
Напрыканцы кастрычніка Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь паказаў сваю новую работу — «Трубадур» Джузэпе Вердзі. Гэта сумесны беларуска-галандскі праект. У якасці пастаноўшчыка выступіла шведскі рэжысёр Марыяна Берглёф, мастак-пастаноўшчык — Андрэй фон Шліпэ, мастак па касцюмах — Крысціна Халер, мастак па святле — Вольфі Айберг. Музычны кіраўнік і дырыжор спектакля — Віктар Пласкіна, хормайстар — Ніна Ламановіч.
Далей
|
Паміж тэкстам, падтэкстам і кантэкстам...
Прэм’ера оперы «Чужое багацце нікому не служыць», паказаная Нацыянальным тэатрам оперы і балета летам, на закрыцці сезона, выклікала шмат гарачых эмоцый і супярэчлівых думак. І не дзіўна! Перад намі — першы вопыт рэканструкцыі класіцысцкай оперы, напісанай Янам Голандам 200 гадоў таму ў Нясвіжы. Тады ж «Чужое багацце» было пастаўлена, а пасля — забыта... Праз два стагоддзі адшуканае ў архівах, яно зноў набыло сцэнічнае ўвасабленне. Падобных прыкладаў наш музычны тэатр, здаецца, і не ведаў!
Далей
| |
Лістапад 2009г.
Не дзень тэатра
Сярод тэатраў любой краіны, гэтаксама як і сярод людзей, абавязкова існуюць вылучаныя, агульналюбімыя. Цягам усёй сцэнічнай гісторыі
яны знаходзяцца навідавоку, шануюцца, выклікаюць асаблівую цікавасць і павагу. Нават насуперак эпахальным зменам у грамадстве адпавядаюць свайму прызначэнню. Бываюць падзеі, што адбіваюцца і на спектаклях, і на акцёрах, вярэдзяць звонку і знутры. Ды ўрэшце або разбураюць калектыў, або даюць магчымасць набыць новае дыханне.
Далей
|
Выспа шчасця
Калі б ва Уладзіміра Тоўсціка была схільнасць да пышных юбілеяў, якія прымушаюць некаторых з яго калег па рамястве пускаць у ход усе чатыры дзеянні арыфметыкі, каб атрымаць хоць якую падставу прыўзнесці сябе, — ён мог бы па праве спалучыць выстаўку сваіх твораў з такой саліднай датай, як 60-годдзе з дня нараджэння. Спіс яго галоўных палотнаў адкрываецца пачаткам 1970-х. З тае пары мінула амаль чатыры дзесяцігоддзі — таксама блізка да круглай даты. Але Тоўсцік аб гэтым быццам забыўся, альбо пажадаў забыцца, што ў сутнасці адно і тое ж.
Далей
|
Яркае зіхаценне і дзіўныя цені
Калі добра падумаць, дык сама наяўнасць Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета, які сёлета прайшоў у Беларусі ўжо чацвёрты раз, — з’ява ў нечым фенаменальная. У той час, калі наша культурная прастора літаральна захлынаецца
ў патоку крыклівай «папсы», што ліецца з кожнай радыёкропкі, з кожнай аўтамашыны і кожнага ўключанага тэлевізара, — высвятляецца, што маштабны фестываль класічнай, акадэмічнай, найперш інструментальнай музыкі збірае поўныя залы, выклікае велізарны рэзананс у грамадстве, нарэшце, знаходзіць падтрымку першых асоб дзяржавы.
Далей
| |
Назад
|
|