Постаць Лістапад 2018г.
Час збіраць камяні
ІНТЭРВ’Ю НАДЗВЫЧАЙНАГА І ПАЎНАМОЦНАГА ПАСЛА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ У ФРАНЦУЗСКАЙ РЭСПУБЛІЦЫ ПАЎЛА ЛАТУШКІ
Далей
|
Кастрычнік 2012г.
Студзень 2011г.
Люты 2009г.
МАЙ ДАНЦЫГ. МЫСЛІЦЬ КОЛЕРАМ
Пасля заканчэння Маскоўскага мастацкага інстытута імя Васіля Сурыкава малады жывапісец Май Данцыг выставіў у Мінску вялізную — тры на чатыры метры — карціну з выявай гронкі бэзу. Не куста, не букета — менавіта гронкі. Карціна ўражвала неверагодным буяннем фарбаў, яскравай вясновай прыгажосцю. Гэта здзіўляла і зачароўвала. Яркія, экспрэсіўныя, буйныя (мастак заўжды меў схільнасць да вялікіх памераў), амаль манументальныя кампазіцыі, перспектывы мінскіх плошчаў, рэпартажы з новабудоўляў, імпазантныя партрэты і сёння выклікаюць цікавасць даследчыкаў і гледачоў.
Далей
|
Снежань 2008г.
АЛЯКСАНДР АНІСІМАЎ: ПРОСТА ЗОРКА
Тэатры і аркестры, з якімі супрацоўнічаў і супрацоўнічае Аляксандр Міхайлавіч Анісімаў, — а яны належаць самым розным краінам Усходняй і Заходняй Еўропы, Азіі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі і нават Аўстраліі, — выклікаюць павагу. Мала хто з дзеячаў беларускай музычнай культуры карыстаецца такім поспехам — без перабольшання! — ва ўсім свеце. Мала хто зрабіў такую яркую, бясспрэчную, маштабную міжнародную кар’еру.
У тэатральных кулуарах неаднойчы даводзілася чуць, як Анісімава называлі «лятучым галандцам». Хтосьці вымаўляе гэтыя словы
з захапленнем, хтосьці — з іроніяй, але ўсе аддаюць належнае яго імклівасці, нястомнай празе ўсё новых і новых творчых уражанняў.
Як жа ён выглядае зблізку — легендарны дырыжор, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, неаднаразовы лаўрэат прэстыжнай тэатральнай прэміі «Залатая маска»?
Чым заклапочаны, з якой нагоды радуецца, пра што думае, якія планы строіць?
Далей
|
Кастрычнік 2008г.
Міхась Казінец. Маэстра
Ён любіць вясну і палявыя кветкі. Упэўнены, што сэнс жыцця — у самім жыцці. Ні моры, ні горы не вабяць яго так, як родныя беларускія мясціны. Тут ён не толькі любіць адпачываць, але і годна працуе. Ён — фаталіст, але не носіць ніякіх амулетаў ці талісманаў.
У маленстве хацеў быць простым шафёрам, але лёсам было наканавана стаць выдатным дырыжорам. Ён лічыць шчасцем, што музыка — не толькі яго прафесія, але і хобі. Надзвычай цікавы чалавек, асоба, вядомая не толькі ў рэспубліцы, але і далёка за яе межамі, — галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і нацыянальнай прэміі «За духоўнае адраджэнне», прафесар Міхась Казінец.
Далей
|
Травень 2008г.
Рыгор Несцераў. Мроі вытанчанай гармоніі
Мастак са своеасаблівым разуменнем свету, адметнай філасофіяй, уласнай палітрай. Гэтае вызначэнне вельмі дакладна падыходзіць да Рыгора Несцерава. Манументаліст па адукацыі, вось ужо шмат гадоў ён займаецца станковым жывапісам. Ад Несцерава многія чакаюць адкрыццяў -- хаця б таму, што ён з лёгкасцю змяняе стыль, манеру, пластыку, калі адчувае ў гэтым унутраную, душэўную патрэбу. Калісьці мастак захапляўся бунтарскім эпатажам, гульнёй з абстрактнымі формамі. Пазней заняўся колеравымі эксперыментамі -- пэўны час яго палотны нагадвалі непраглядныя туманы, нябёсы, схаваныя за аблокамі. Пасля ў карціны вярнулася рэальнасць: формы набылі дакладнасць, фарбы сталі жыццярадаснымі і светлымі, вобразы -- зразумелымі і даступнымі для тлумачэння. Але ўсе гэтыя пераўтварэнні не зменшылі папулярнасці майстра.
Далей
|
Красавік 2008г.
Сакавік 2008г.
Вера Кавалерава: "Аптыміст з дзіцячага тэатра"
Не сакрэт: тэатр змяняецца разам з жыццём, і ўсё менш застаецца ў ім недатыкальнага -- абароненага прафесійнай тэрыторыяй, непадуладнага стыхійным гульням часу. Вось і пра класічнае разуменне акцёрскага амплуа даўно не прынята згадваць. Вызваліўшыся ад жорсткіх сцэнічных канонаў, тэатр значна павялічыў сваю эфектыўнасць і такім чынам імкліва наблізіўся да гледачоў. І ўсё ж існуюць каноны непахісныя, новым павевам непадуладныя. Актрыса Рэспубліканскага тэатра юнага гледача Вера Кавалерава сама па сабе ўвасабляе ўвесь дзіцячы тэатр. У гэтым сэнсе яе можна лічыць жывой легендай. Прынамсі, пакуль у ТЮГу працуюць такія артысткі, амплуа травесці скасаваць немагчыма. Зрэшты, увасобленыя ёю вобразы -- яшчэ і проста яркія ўзоры акцёрскай творчасці. Дастаткова згадаць Зайку-зазнайку з аднайменнага спектакля па п’есе Сяргея Міхалкова, Міколку з «Міколкі-паравоза» Міхася Лынькова, Кацярынку і Зоську ў «Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець...» паводле Янкі Купалы і Міхася Чарота, Чыпаліна з казкі «Чыпаліна і яго сябры» паводле Джані Радары, Надзьку з п’есы Міхаіла Рошчына «Уся надзея», Элен са «Стваральніцы цуду» Уільяма Гібсана, Асляня з «Дарогі на Віфлеем» Сяргея Кавалёва…
Далей
|
Назад
|
|