Дзейныя асобы Чэрвень 2009г.
ВАЛЕРЫЙ АНІСЕНКА. НА ШЛЯХУ ВІРАВАННЯ
Дырэктар–мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Валерый Анісенка — асоба няўрымслівая і непрадказальная. Вядомы парушальнік творчага спакою, рухавік тэатральных ініцыятыў, імпульсіўны мадэратар сцэнічных праектаў. Увогуле чалавек, якому не ўсё надакучыла.
Далей
|
Красавік 2009г.
НАТАЛЛЯ ГАЙДА. ПРЫМА
Шматлікія вобразы, створаныя гэтай артысткай, увасабляюць мару і ідэал. Прывабны, зіхатлівы, недасяжны. Той, які, магчыма, так ніколі і не сустрэнуць
у рэальным жыцці прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва.
Далей
|
Сакавік 2009г.
АЛЕНА ПАПОВА — АЛА ПАЛУХІНА.У БАБРУЙСКУ ЁСЦЬ НЕ ЎСЁ, АБО ШЛЯХ У НЕВЯДОМАЕ
Акцёрскі курс, на аснове якога напачатку 1970-х было вырашана стварыць у Бабруйску новы тэатр, у пэўным сэнсе зрабіўся легендарным. Нават сёння гэтае смелае памкненне прыводзіцца як хрэстаматыйны прыклад узорных творчых намераў. Якія, на жаль, намерамі так і засталіся. Між тым, працаваць у Бабруйск прыехалі яркія нешараговыя асобы.
Далей
|
Студзень 2009г.
АЛЯКСАНДР ТКАЧОНАК: ЧАКАЕМ ГАДО
Ёсць акцёры, павага да якіх узнікае натуральна, а пашана і любоў
з боку публікі замацоўваюцца кожнай сыгранай роллю. Выклікаць такія пачуцці — таксама дар. Калі ж ён спалучаецца з дарам акцёрскім, існуюць усе падставы разважаць пра адметны творчы лёс. Народны артыст Беларусі Аляксандр Ткачонак заўсёды падобны толькі да самога сябе.
Далей
|
Кастрычнік 2007г.
Генадзь ГАРБУК. Нельга эканоміць на творчых статунках
Як падаецца, у віхуры фестывальнага жыцця акцёры -- самыя «пакрыўджаныя»: яны прыязджаюць на фестываль, адыгрываюць спектакль і амаль адразу з’язджаюць дадому, часта так і не пабачыўшы на сцэне нікога са сваіх калег. А між тым, няма большых абаронцаў фестываляў, чым акцёры... Менавіта з гэтага мы і пачалі нашу размову з народным артыстам СССР Генадзем Гарбукам.
Далей
|
Оскарас Каршуновас: Цяжка быць богам...
Цягам многіх дзесяцігоддзяў тэатр у Літве ўпэўнена займае асаблівае месца ў нішы духоўнага жыцця. Тут здаўна працуюць творчыя асобы, дзякуючы якім Літву пазнаюць у свеце. Нягледзячы на ўсе гістарычныя буры і цяжкасці пераходных перыядаў, сапраўдных мастакоў у літоўскім тэатры не паменела. Беларускай публіцы гэтыя імёны вядомыя. Толькі за апошні час мінскім гледачам былі прадстаўлены інтэрпрэтацыі «Трох сясцёр» -- Э.Някрошусам, «Маскараду» -- Р.Тумінасам, «Дзядзькі Вані» і «Макбета» -- А.Латэнасам. На ІІ Міжнародным тэатральным фестывалі «Панарама» з вялікім поспехам прайшоў спектакль «Рамэо і Джульета» у пастаноўцы О.Каршуноваса.
Оскарас Каршуновас, сапраўдны маг тэатра (хоць яму толькі 38!), здаецца, больш папулярны сёння ў Літве, чым рок-зоркі. І цалкам адпавядае сентэнцыі свайго настаўніка Й.Вайткуса, які сказаў, што мастакамі становяцца тады, калі «капаюць ямы» сваім настаўнікам. А новае ў тэатры з’яўляецца, калі адмаўляецца тое, што было важным некалі.
Увосень 2004 года тэатр О.Каршуноваса -- на той час ОКТ -- ініцыяваў і правёў буйны міжнародны фестываль «Сірэны», так што пачалі мы з тэмы фестывальнай.
Далей
|
Сяргей Жэнавач: «Педагог і рэжысёр -- адна прафесія…»
Інтэрв’ю з мастацкім кіраўніком Студыі тэатральнага мастацтва адбылося ў невялічкім падвальчыку, які здымаюць студыйцы для сваіх заняткаў. Магчыма, і з гэтае прычыны размова адразу скіравалася ў бок праблем выхавання тэатральнай моладзі, студыйнасці, перадачы тэатральных традыцый. Гэтым, вядома, не вычэрпваецца творчы досвед Сяргея Жэнавача, сёлетняга лаўрэата «Залатой маскі», аднаго з найбольш аўтарытэтных рэжысёраў сучаснага расійскага тэатра. Ён неаднаразова меў магчымасць ставіць спектаклі на акадэмічнай сцэне, кіраваў Тэатрам на Малой Броннай. Тым не менш невыпадкова, што менавіта педагагічная дзейнасць рэжысёра аказалася такой запатрабаванай у сучасным тэатры. Нам гэты досвед мусіць быць вельмі і вельмі карысным.
Далей
|
Алег Півавараў. Ноеў каўчэг
Адзін з гасцей сёлетняй «Панарамы» -- заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, галоўны рэдактар часопіса «Театральная жизнь» Алег ПІВАВАРАЎ. Наша гутарка з ім -- пра тое, што сёння ўяўляюць сабою тэатральныя фестывалі.
Далей
|
Багдан Ступка: творчыя іпастасі
Гэты акцёр мае шмат прэстыжных званняў і ўзнагарод. Згадаю самыя галоўныя -- народны артыст Украіны, лаўрэат Нацыянальнай прэміі імя Т.Шаўчэнкі, акадэмік Акадэміі мастацтваў Украіны. А яшчэ -- мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра імя І.Франко, папулярны артыст кіно. Ды толькі, калі адкінуць усе гэтыя гучныя тытулы і пасады, ягонае імя скажа само за сябе -- Багдан Ступка.
Багдан Сільвестравіч любіць паўтараць, што тэатр для яго -- родны дом, таму акурат з гэтай сентэнцыі і пачалася наша гутарка.
Далей
|
Назад
|
|