Дзейныя асобы Сакавік 2014г.
Алена Пяткевіч
Не сакрэт, што лепшай часткай сучаснага беларускага кіно з’яўляецца так званы малы фармат — дакументальныя і анімацыйныя стужкі. Алена Пяткевіч вылучаецца сярод майстроў айчыннай мультыплікацыі імклівай прагай творчасці і адначасова — сціпласцю.
Далей
|
Люты 2014г.
Генадзь Мушперт
Галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Генадзь Мушперт — асоба неардынарная і непрадказальная. Некалі, на пачатку творчай кар’еры, ён цвёрда засвоіў, што да мастацтва нельга ставіцца з пагардай, і ўзяў гэтую выснову як кіраўніцтва да дзеяння. Аказалася, абраў для сябе ў прафесіі, бадай што, самы складаны шлях. Але ў выніку з’явіліся спектаклі, здатныя не толькі ўзнаўляць пярэстую і драматычную карціну свету, а і асвятляць яе тонкай іроніяй і непазбежным гумарам.
Далей
|
Студзень 2014г.
Мікалай Дудчанка
Мікалая Дудчанку як харэографа ведаюць усе, хто хоць нейкім чынам звязаны з айчынным танцам. Разам з Валянцінай Гаявой ён быў стваральнікам знакамітага ансамбля «Харошкі». А яшчэ з’яўляўся балетмайстрам у «Бліскавіцы», выкладаў народна-сцэнічны танец у Беларускім харэаграфічным каледжы. Не меншае прызнанне зведаў і як рэжысёр масавых відовішчаў.
Далей
|
Снежань 2013г.
Алена Турава
Аўтар шасці анімацыйных і трох ігравых фільмаў, яна досыць часта трапляла ў становішча, калі магла разлічваць выключна на ўласную энергію, прафесійную вынаходлівасць ды трывалую любоў да кіно. Так было на пачатку 1990-х, калі амаль усе мастакі-пастаноўшчыкі сышлі з беларускай анімацыі, аднак Алена Турава ўпарта здымала мультыплікацыйныя карціны. На працягу дзесяці год.
Далей
|
Лістапад 2013г.
Рымас Тумінас
Той, хто бачыў спектаклі Рымаса Тумінаса, наўрад ці дакладна можа вызначыць, у чым іх фенаменальнасць. Бясспрэчна толькі адно: яны працягваюць жыць у свядомасці. Вярэдзяць думку, непакояць уяўленне. Нарэшце, дораць адчуванне радасці ад таго, што і ты далучаны да гэтага... Да іх хочацца звяртацца зноў і зноў.
Далей
|
Сігіта Маслаўскайтэ
Выстава жывапісу Сігіты Маслаўскайтэ, якая адкрылася праз пару дзён пасля нашай размовы, называлася «Я так жыву: персанажы фрэсак і іншыя героі». Назва здаецца злёгку мудрагелістай, але для Сігіты гэта фраза — квінтэсенцыя яе творчасці. Прынамсі — сённяшняга этапу. Былыя касцельныя будынкі сталі месцамі яе працы, пражывання і майстэрні. І выявы, якія сёння ўзнікаюць у жывапісе мастачкі, запазычаны ёю з фрэсак.
Далей
|
Нерыюс Юшка
Героі гэтага танцоўшчыка — Рамэа, Базіль, Зігфрыд — заўсёды рамантычныя, узнёслыя і апантаныя каханнем. Але бліскучы прэм’ер Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета Нерыюс Юшка сціпла лічыць, што з-за траўм сваю танцавальную кар’еру пабудаваў толькі на семдзесят працэнтаў. І гэта пры тым, што ён мае галоўную нацыянальную тэатральную ўзнагароду краіны «Залаты Крыж сцэны» за ролю Жар-птушкі ў аднайменным балеце Ігара Стравінскага і з’яўляецца пераможцам і лаўрэатам шматлікіх міжнародных балетных конкурсаў. Мары Нерыюса заўсёды былі звязаны з мастацтвам танца, і адна з іх — адкрыццё першай у Літве прыватнай балетнай школы з філіяламі ў Вільнюсе і Каўнасе — ажыццявілася чатыры гады таму.
Далей
|
Юозас Будрайціс
...Рабіць стандартнае інтэрв’ю з «зоркай» і паўтараць шматкроць сказанае нецікава. Хто не ведае, што студэнтам юрыдычнага факультэта Юозас Будрайціс выпадкова трапіў у знакаміты фільм Вітаўтаса Жалакявічуса «Ніхто не хацеў паміраць»?
Далей
|
Эгле Габрэнайтэ
Эгле Габрэнайтэ — сярод самых адметных літоўскіх драматычных актрыс. Яе творчаму лёсу можна пазайздросціць. Іграла лепшыя ролі сусветнага рэпертуару, працавала з вялікімі рэжысёрамі і акцёрамі, шмат здымалася ў кіно. Захоўвае фенаменальную маладосць духу і валодае рэдкай на сённяшні дзень уласцівасцю: яе глыбокія і тонкія развагі пра тэатр хочацца слухаць зноў і зноў. У гэтым давялося пераканацца падчас Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Vasara», дзе актрыса працавала ў журы.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 12
Назад
|
|