Анастасія Масквіна. Пра Разалінду і іншых
З ёй, абаяльнай і ўсмешлівай салісткай нашага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, можна гутарыць на розныя тэмы. Распытаць пра дзве яе вышэйшыя адукацыі або пра перамогі на міжнародных конкурсах, пра шматлікія замежныя гастролі або пра вядучыя партыі, якія яна выконвае на сцэне тэатра. Але гэтым разам тэма гутаркі была іншай. У апошняй прэм’еры Вялікага тэатра Расіі, аперэце «Лятучая мыш» Іагана Штрауса — яе ўвасобілі малады і модны рэжысёр Васіль Бархатаў, які ў 22 гады паставіў свой першы спектакль у Марыінскім тэатры, а таксама вядомы беларускі і расійскі сцэнограф Зіновій Марголін, уладальнік «Залатой маскі», «Залатога сафіта» і «Крышталёвай Турандот», — Масквіна выканала галоўную партыю — Разалінды.
Далей