У ПОШУКАХ «БЕЛЫХ ВАРОН»
У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава Юрыя Несцерука «Дзень рыбіны». Праект рабіўся на працягу года і прызначаўся менавіта для гэтай залы. Напачатку мастак разбіў прастору на колеравыя блокі, іх было чатыры: у фрэскавых, у блакітных, у цёплых і ў чорных адценнях. Пасля гэтыя ўмоўныя блокі сталі ў майстэрні запаўняцца канкрэтнымі работамі. Напружанасці і глыбіні дадаваў экспазіцыі актыўны «дыялог» з мастацкімі плынямі, творамі і майстрамі. А ўсе энергетычныя лініі прасторы ўрэшце сыходзіліся на аб’екце — рыбіне, цела якой было пранізана саламянымі пруткамі.
Мастакі Сяргей Кірушчанка і Рыгор Сітніца і радыёжурналіст Юрый Іваноў сустрэліся на выставе, каб абмеркаваць праект Юрыя Несцерука.
Далей