Post factum Травень 2008г.
Імгненні італьянскай вясны
П’ер Паола Пазаліні -- паэт, празаік, публіцыст, літаратурны крытык, драматург, сцэнарыст, мастак, кампазітар, лінгвіст, філосаф, акцёр, кінарэжысёр. Перакананы камуніст і адначасова прапагандыст гей-культуры. Адна з найбольш своеасаблівых, скандальных і адначасова трагічных постацей у мастацтве дваццатага стагоддзя, чые жыццё і смерць шмат у чым засталіся загадкамі. Знайсці адказы на некаторыя з іх мінскія кінаманы маглі паспрабаваць падчас рэтраспектыўнага паказу фільмаў гэтага карыфея аўтарскага кінематографа, які ў красавіку прайшоў у сталічным кінатэатры «Перамога».
Далей
|
Красавік 2008г.
Прафесія ў развіцці...
Сучасны дызайн знаходзіцца ў працэсе свайго станаўлення, дынамічна адгукаючыся на покліч часу. За апошнія дзесяцігоддзі яго практыка істотна ўскладнілася -- ад праектавання прынцыпова новых прамысловых аб’ектаў да стварэння мультымедыйнага прадукту. Адпаведна -- пастаянна ўзнікае патрэба ў новых спецыялістах, запатрабаваных на рынку працы.
Далей
|
Хаос і космас сучаснай каларыстыкі
Выяўленчае мастацтва нашага часу ўяўляе сабой хаатычную сумесь усіх магчымых стыляў, кірункаў і індывідуальных манер. Грамадства дае мастаку поўную свабоду выбару шляху, задач і метадаў. У такіх умовах паўстае праблема: чаму і як вучыць студэнтаў мастацкай ВНУ?
Далей
|
Асалода духоўнага саўдзелу
Калісьці, у даўнейшым традыцыйным грамадстве, далучыцца да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мог практычна любы чалавек. Жанчыны ткалі, вышывалі, шылі і ляпілі, мужчыны габлявалі, выпілоўвалі, тачылі і стваралі ганчарныя вырабы. У матэрыяльнай жа культуры сённяшняга дня пануе прафесіяналізм і спецыялізацыя. Месца былых твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва часта займаюць гаджаты -- тэхнічныя навінкі, у якіх увасабляецца жаданне чалавека здзіўляцца, захапляцца дзівакаватасцю і неразгаданасцю. Аднак па-ранейшаму кожны хоча адчуваць і асалоду духоўнага саўдзелу, інтуітыўнага пазнавання, што закладзена на генетычным узроўні і перададзена нам у спадчыну продкамі. Гэтую місію і выконваюць творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Далей
| |
Сакавік 2008г.
|
У знакавым полі архаікі
Архаіка вабіць сучасных мастакоў. Што шукаюць яны ў вобразах, створаных за стагоддзі да іх нараджэння? Можа быць, ёсць надзея там, за даляглядам часу, адшукаць няпростыя адказы на вечныя пытанні? Можа быць, нашы продкі лепш за нас ведалі, што такое космас і што такое чалавек?
Далей
|
Для ўсіх закаханых
Праект «W-art», які быў прыдуманы грамадскім куратарам мастаком-графікам Уладзімірам Лукашыкам да Дня святога Валянціна, спалучыў вэб-частку на інтэрнет-партале «Open.by» і экспазіцыю ў Палацы мастацтва.
Далей
|
Смех і слёзы
Мікалай Пінігін застаецца адным з самых папулярных беларускіх рэжысёраў, чые спектаклі выклікаюць найбольшую цікавасць у мінскіх гледачоў. Таму і з’яўленне яго прозвішча на афішах -- заўсёды чаканае. Праўда, адбываецца гэта апошнім часам не надта часта. Тым не менш, вакол кожнага новага спектакля Пінігіна ўзнікаюць спрэчкі і жывы інтарэс, які нічым не трэба стымуляваць.
Далей
|
Прызнанне ў каханні
Пэўны час таму беларускі рэжысёр Аляксандр Дольнікаў, паспяхова папрацаваўшы ў Брэсце, Магілёве і Віцебску, з’ехаў у Расію і знік з поля зроку тэатральнай грамадскасці. У інстытуце вучыўся ў Барыса Луцэнкі, ставіў беларускіх аўтараў Аляксея Дударава, Алену Папову, Васіля Ткачова і іншых, але часцей цікавіўся зусім незацяганай сцэнічнай літаратурай, кшталту «Чатырнаццаці чырвоных хатак» паводле Андрэя Платонава, «Чалавека-невідзімкі» паводле Герберта Уэлса.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 14
Назад
|
|