Тэма нумара Верасень 2009г.
Contemporary art: каментарыі і прагнозы
Міжнародны фестываль «Дах-IX», які доўжыўся чатыры тыдні на пляцоўцы мінскага Палаца мастацтва, аб’яднаў работы творцаў з адзінаццаці краін свету. Афіцыйныя арганізатары мерапрыемства — Беларускі саюз мастакоў і берлінскі арт-цэнтр «Тахелес». Аўтары ідэі і канцэпцыі — мастакі Алесь Родзін і Зміцер Юркевіч.
Далей
|
Жнівень 2009г.
АЎТАРСТВА Ў МУЗЫЦЫ
За ўвесь час існавання часопіса «Мастацтва» (а гэта больш як чвэрць стагоддзя!), здаецца, ні разу не закраналася на яго старонках тэма аўтарства ў музыцы. А яна, між іншым, надзвычай цікавая!
Далей
|
Ліпень 2009г.
ВІЛЬНЮС -- КУЛЬТУРНАЯ СТАЛІЦА ЕЎРОПЫ
Ідэя праекта «Культурная сталіца Еўропы» належыць міністру культуры Грэцыі Меліне Меркуры. Паводле яе прапановы, якая ўрэшце ўвасобілася ў адно з самых паспяховых пачынанняў Еўрапейскай камісіі, кожны год абраны горад (ці гарады) становіцца цэнтрам культурных падзей міжнароднага маштабу. Першай культурнай сталіцай у 1985 годзе сталі Афіны. У 2009-м Вільнюс падзяляе гэты тытул з аўстрыйскім горадам Лінцам.
Далей
|
Чэрвень 2009г.
ВАЙНА Ў ЛЮСТРЫ ЧАСУ
Вялікая Айчынная вайна —
гэта трагедыя і подзвіг, гэта надзвычайнае напружанне фізічных, душэўных сіл кожнага яе ўдзельніка, гэта балючы досвед,
які шчыміць цягам усяго жыцця. Відавочна, што і ўвасабленне вайны на розных часавых адлегласцях будзе розным.
Далей
|
Травень 2009г.
ВЯЛІКІ ТЭАТР ПАСЛЯ ВЯЛІКАЙ РЭКАНСТРУКЦЫІ
Амаль дзесяць гадоў ішла праца над праектам рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Яшчэ тры гады (рэкордна сціслы тэрмін!) доўжыліся сам капітальны рамонт і грунтоўная мадэрнізацыя будынка і сцэнічнай пляцоўкі.
У сакавіку 2009 года тэатр урачыста адсвяткаваў сваё другое нараджэнне — якраз праз 70 гадоў пасля адкрыцця гмаху, узведзенага па праекце Іосіфа Лангбарда.
Якім паўстала перад гледачом і грамадскасцю візуальнае аблічча буйнейшага музычнага акадэмічнага тэатра Беларусі? Якімі творчымі адкрыццямі, мастацкімі ўзрушэннямі, невядомымі назвамі на афішы, зорнымі імёнамі будзе пазначаны новы перыяд у развіцці тэатра? Шматлікія аспекты падзеі, унікальнай у культурным жыцці краіны, разглядаюцца на старонках часопіса.
Далей
|
Красавік 2009г.
ТВОРЧЫЯ САЮЗЫ: ДЭГРАДАЦЫЯ ЦІ ЭВАЛЮЦЫЯ
Шмат хто лічыць, што мастацтва, за пэўнымі выключэннямі, — справа індывідуальная, а мастакі існуюць паасобку. Аднак гісторыя ведае шмат прыкладаў згуртавання творчых людзей. Са школы мы памятаем пра перасоўнікаў, «магутную кучку», «мирискусников» і іншыя аб’яднанні па эстэтычных кірунках і інтарэсах, якія ўзніклі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Савецкія часы прынеслі пэўныя змены. З ініцыятывы дзяржавы з 1930-х гадоў у СССР пачынаюць дзейнічаць так званыя «творчыя саюзы», прызначаныя выконваць аб’яднальную ролю для людзей мастацтва.
Далей
|
Сакавік 2009г.
ДЗЕНЬ ТЭАТРА Ў ЭПОХУ ПОСТМАДЭРНІЗМУ
27 сакавіка традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень тэатра.
у розных кутках зямлі людзі Збіраюцца разам, каб вызначыць лепшае, згадаць мінулае, падумаць пра сённяшняе бытаванне сцэнічнага мастацтва. Знайсці «агульны выраз твару чалавецтва».
Далей
|
Люты 2009г.
Студзень 2009г.
2008: ПАДЗЕІ І ТЭНДЭНЦЫІ
Мінулы год для кожнага віду мастацтва складваўся па-свойму. На фоне разгорнутай у часопісе панарамы найбольш значных леташніх падзей выразна акрэслілася многае: першыя спробы пачаткоўцаў узняцца на запаветныя прафесійныя вышыні, досвед прызнаных майстроў, новыя разнавіднасці творчых практык, упартае змаганне за месца
на Парнасе, бліскучыя ўзлёты і крыўдныя правалы... Для часопіса «Мастацтва» гэта быў своеасаблівы перыяд «пераасэнсавання каштоўнасцей», праверкі іх наяўнасці на духоўным полі краіны. Летась многія творцы былі заклапочаны пошукамі новых стасункаў з гледачамі. Але ж, як вядома, з пытання: «Навошта ўвогуле займацца мастацтвам і што ў ім самае галоўнае?» — штораз пачынаецца шлях да адкрыццяў.
У першым нумары «Мастацтва» вынікі 2008 года падводзяць аглядальнікі часопіса.
Далей
|
Назад
|
|