Тэма нумара Жнівень 2010г.
Куратар выставы: ад ідэі да цвіка
Аналізуючы апошнія мінскія выставы, разумееш, што часта ім не хапае галоўнага — ідэі, асэнсавання, цыркуляцыі сэнсаў у прасторы экспазіцыі. То-бок не стае сур’ёзнай і прафесійнай куратарскай работы. Таму размова пра куратарства падаецца патрэбнай і актуальнай.
Далей
|
Ліпень 2010г.
Пакаленне NEXT: пераемнасць і навацыі
Новая генерацыя мастакоў актыўна засведчыла сваю прысутнасць на сталічнай арт-сцэне. Адным з маштабных праектаў стала выстава «Маладзёжная-2010», якая сабрала пад дахам Палаца мастацтва работы студэнтаў і выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і іншых навучальных устаноў, сяброў маладзёжнай секцыі Саюза мастакоў.
Далей
|
Чэрвень 2010г.
Беларускае кіно: мастацтва або грошы?
«З усіх мастацтваў для нас самым важным з’яўляецца кіно...» — вядомае выслоўе, адно з ідэалагічных клішэ савецкага часу, дастаткова часта згадваецца і ў высокіх кабінетах, і на здымачных пляцоўках, і падчас дыскусій прафесіяналаў. Ці існуе беларускае кіно як мастацкая з’ява і феномен? Калі існуе, дык у чым яго адметнасць? Ці мае айчыннае кіно аўтарытэт у гледача? Што пераважае ў нашай кінавытворчасці — камерцыйны прадукт ці аўтарскія і фестывальныя стужкі? Ад чаго залежыць касавы поспех фільма?
Адказ на гэтыя пытанні паспрабавалі знайсці ўдзельнікі «круглага стала», які наладзіў часопіс.
Далей
|
Красавік 2010г.
Тэатральны фестываль як спосаб існавання
Міжнародныя фестывалі ў сучасным свеце зрабіліся яркай формаўтваральнай часткай тэатральнага працэсу. Цягам каляндарнага года яны праходзяць па ўсім кантыненце. Акцёры і рэжысёры пералятаюць цераз акіян, шматразова перасякаюць Еўропу і Азію.
Далей
|
Сакавік 2010г.
Люты 2010г.
Імпульс Сумарава
Вельмі важным і ўнікальным праектам назваў Уладзімір Пракапцоў выставу «Васіль Сумараў. Настаўнік і вучні», арганізатарамі якой сталі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей і Саюз мастакоў.
Далей
|
Студзень 2010г.
2009: падзеі і тэндэнцыі
Вызначаць пяршынства ў мастацтве, у любым ягоным відзе і жанры — справа няўдзячная: нягледзячы на аб’ектыўнасць меркаванняў і доказнасць ацэнак, занадта шмат бывае пакрыўджаных.
Ды толькі гледачоў, слухачоў і практыкаў заўсёды інтрыгуе пытанне — хто прэтэндуе на званне лепшага з лепшых, хто першы? І наколькі супадае прыватнае меркаванне аб творах, творцах, падзеях з ацэнкамі прафесіяналаў?
Мы прапанавалі нашым экспертам — спецыялістам у розных галінах мастацтва, практыкам і тэарэтыкам — адказаць толькі на два пытанні: вызначыць самыя моцныя ўражанні і расчараванні мінулага 2009 года.
Такім чынам, зверым з прафесіяналамі нашы «гадзіннікі»...
Далей
|
Снежань 2009г.
Тэатральная «Панарама»: краявіды і далягляды
Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва «Панарама» праходзіў сёлета чацвёрты раз пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама і Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы. Генеральным партнёрам форуму, як і ў мінулы раз, выступіў Белгазпрамбанк. Паводле мастацкага ўзроўню, маштабу і прафесійнага досведу «Панарама» стала самай буйной тэатральнай падзеяй года. Пра тое, як прачытваецца канцэпцыя фестывалю, якія яго мэты і задачы, дасягненні і праблемы, як мінскі фэст суадносіцца з іншымі тэатральнымі скрыжаваннямі свету, разважаюць тэатральныя крытыкі.
Далей
|
Лістапад 2009г.
Прыступкі творчасці. Пачатак
Пра важнасць і сэнс дзіцячай творчасці разважалі псіхолагі і педагогі. І нездарма: дзіцячыя ўражанні і вопыт вызначальныя для лёсу любога чалавека, надзвычай важныя яны і для мастака. Зберагчы іх, пераплавіць у новую творчую энергію, запомніць гэта першаснае, свежае, непасрэднае бачанне свету — значыць захаваць творчы імпэт і плённую непасрэднасць нараджэння новых вобразаў.
Далей
|
Назад
|
|