Рарытэты Люты 2009г.
З ЭЦЮДНІКАМ ПА БЕЛАРУСІ
Пётр Крохалеў (1919—1998) нарадзіўся
ў Расіі, але большую частку жыцця правёў у Беларусі. Тут напісаў свае лепшыя палотны, тут атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў. Трыццаць з лішнім гадоў Пётр Крохалеў выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, быў загадчыкам кафедры жывапісу. Развіваў у сваіх вучнях увагу да жывой дэталі, пластыкі і каларыстыкі. І любіў ім паўтараць: «Перад чыстым палатном кожны з нас роўны Рэмбранту».
Далей
|
Лістапад 2008г.
Мінулых дзён зачараванне...
З часу прэм’еры оперы Маснэ «Манон», што адбылася ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета, мінула паўстагоддзя. Спектакль даўно зняты з пракату, не існуе яго дэкарацый, перашыты касцюмы, але фатаграфіі незабыўнай пары выканаўцаў партый галоўных герояў, Тамары Шымко і Валерыя Глушакова, працягваюць хваляваць і зачароўваць. Глядзіш на іх -- і чуеш, як ажывае кранальная італа-французская спеўная інтанацыя, як глыбока ў сэрца пранікае рамантыка першага і апошняга кахання.
Далей
|
Сакавік 2008г.
Паходня, якая ляціць у бездань
Не знаходжу слоў, каб перадаць на паперы, як уздрыгвалі павекі і ўзляталі кісці рук, увянчаныя бранзалетамі, як задыхалася ад прадчування асалоды царыца Клеапатра... Прэсныя словы толькі намякаюць на тое, што бачылі вочы і ўспрымала сэрца на спектаклі. Спрабаваць уявіць колішнюю сцэнічную яву -- усё роўна, што нюхаць папяровыя кветкі. Мадуляцыі голасу, пяшчотнае буркаванне, споведзі, напружанае маўчанне... Сам малюнак гаворкі і паўзы ў Аляксандры Клімавай і Расціслава Янкоўскага часам значылі не менш, чым сутнасць вымаўляемага тэксту. Шэкспіраўскага тэксту!
Далей
|
Люты 2008г.
У багну часу ўваходзячы...
Калі тэатр называе сябе «Рускі», ці не трэба яму найперш клапаціцца пра паўнагучнае і прыгожае слова. Пра гучанне рускай мовы ў сучасным рэпертуары і гістарычных п’есах, у класічнай драме. Каларытнае, моцнае, з маскоўскім «аканнем» і волжскім «оканнем», каштоўнае само па сабе слова надае сюжэту драмы або камедыі дынаміку. Сэнс і паэзія страсцей чалавечых захапляе гледача, калі на падмостках гучна і спеўна лунае артыстычна прамоўленае слова. Як дарэчы дзеля гэтага быў абраны «Цар Фёдар Іаанавіч» Аляксея Талстога! Ёсць дзе разысціся рускаму акцэнту: што ні персанаж, то характар, і ў кожнага сваё прамаўленне -- ад патэтыкі рэчытатыву да шэпту закаханых, ад высокай вершаванай мовы да сумбурнага мармытання. Да таго ж гістарычная драма звычайна перагукаецца з сённяшнім днём. Зменлівасць лёсу і сама доля чалавека на троне закранае пытанні ўзаемазалежнасці ўлады і асобы, палітыкі і маралі, сапраўднай духоўнасці і рытуальна-паказной велічнасці.
Далей
|
Снежань 2007г.
Кубістычны маніфест
Здавалася б, усе адметныя дзеячы мастацтва першай паловы ХХ ст. -- вядомыя і прызнаныя. Але застаецца яшчэ шмат недаследаванага ў сферы ўзаемасувязей паміж мастакамі, іх агульных інтарэсаў, творчых пошукаў.
Далей
|
Кастрычнік 2007г.
Маляўнічы сімвал творчасці
Вяртанне да сваіх вытокаў -- важны духоўны складнік творчасці многіх беларускіх мастакоў. Так і Уладзімір Тоўсцік у карціне «Пецярбургская прэм`ера. 1913 год», якая захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі, беражліва аднаўляе знакамітую старонку з гісторыі нацыянальнага тэатра, калі час надзей і здзяйсненняў, пачатак новага беларускага сцэнічнага мастацтва быў увасоблены ў першым паказе ў Пецярбургу п`есы Янкі Купалы «Паўлінка».
Далей
|
Ліпень 2007г.
Партрэт дачкі
«Дзяўчынка ў чырвоным» Якава Кругера -- адзін з першых партрэтаў беларускіх мастакоў даваеннага перыяду, набытых Дзяржаўнай карціннай галерэяй у 1940 -- 1941 гг.
Далей
|
Травень 2007г.
Сапраўдны Міровіч
Партрэт легендарнага беларускага рэжысёра, акцёра, драматурга, педагога, народнага артыста БССР Еўсцігнея Міровіча знакаміты беларускі мастак Іван Ахрэмчык напісаў у 1949 г. Твор гэты ў 1957 г. быў набыты ў аўтара і з таго часу захоўваецца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея.
Далей
| Назад
|
|