Юрась Братчык — суперзорка
«Сапраўдная паэзія нічога не кажа, яна проста адкрывае магчымасці. Адчыніце ўсе дзверы. Вы можаце выбраць любыя, якія вам пасуюць». Гэтую цытату з Джыма Морысана можна было б узяць за эпіграф да пастаноўкі Аляксея Ляляўскага. Праўда, з невялікай папраўкай. «Евангелле», безумоўна, месціць у сабе пэўнае аўтарскае пасланне, і, як падаецца, не адно. Аднак да спасціжэння ягонага сэнсу глядач вольны адчыніць любыя дзверы. Тым больш і рэжысёр заахвочвае, звяртаючыся ў пастаноўцы да творчасці «The Doors».
Далей