|
|
|
закон крэатыву: фармат якасці№ 35 / 955 за 2010-08-28
№ 34 / 954 за 2010-08-21
“Сіндром турцэнтра” нібы не праяўляецца, але...
 Працуючы з картай над падрыхтоўкай маршруту, прыходзіш да дзіўнай высновы: па волі лёсу і людзей, ацалелыя гісторыка-культурныя цікавосткі размешчаны на Беларусі досыць кампактна, утвараючы своеасаблівыя турыстычныя зоны, якія ўжо самі сабою натхняюць на ідэі маршрутаў і паслуг. Ды, на жаль, пакуль гэта — толькі ідэі. Брычку, што вязе экскурсантаў з адной шляхецкай сядзібы ў суседнюю, на беларускіх дарогах не сустрэнеш. Адпаведна, наяўнасць помнікаў спадчыны не надта ўплывае на жыццё і дабрабыт тых мясцін, дзе яны знаходзяцца. Хаця ў перспектыве ўплыў можа (і павінен) быць вызначальным. Уласна, гэта адна з прычын, па якой беларуская дзяржава надае такую ўвагу развіццю турызму. Агледзеўшы ў першыя дні велатура толькі некаторыя з адметнасцей аднаго такога “анклаву”, размешчанага на захад ад Камянца, рушылі да іншага — Пружанскага. Але перад гэтым, натуральна, не абмінулі ўвагай і знакаміты “Камянецкі слуп”.
Далей
|
№ 33 / 953 за 2010-08-14
Пушчанскі “скансен” “сядзіб на продаж” Ці заквітнеюць ружы замест крапівы ў камянецкім Версалі?
 Турпраект “К”: спадчына сядзіб у коле інтарэсаў
Калісьці шляхецкія сядзібы былі асяродкамі культуры ва ўсіх яе вымярэннях — ад узвышанага да побытава-гастранамічнага. Але ў наш час лёс многіх з іх склаўся паводле аднолькавага сумнага сцэнарыя. Колькасць маёнткаў, што стаяць сёння закінутыя і паступова руйнуюцца, налічвае многія дзесяткі. Не так даўно па ініцыятыве беларускага Урада была распачата маштабная кампанія па перайначванні сумнага лёсу “нічыйных” сядзіб — праз пошук для іх гаспадароў. Менавіта гаспадароў, а не фармальных уласнікаў. Плануецца, што пасля ліквідацыі юрыдычных бар’ераў прыватныя інвестары здолеюць выкупіць маёнткі за мінімальную цану. Але з дзвюма ўмовамі: па-першае, дзейнічаць строга ў адпаведнасці з айчынным заканадаўствам па ахове спадчыны (гэта, зрэшты, нават не абмяркоўваецца), і па-другое — прыстасаваць былыя сядзібы пад аб’екты аграэкатурызму. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падрыхтавала спіс такіх сядзіб, што складаецца з 46 пазіцый. Удзел у рэалізацыі ініцыятывы таксама прымаюць Міністэрства спорту і турызму краіны і мясцовыя ўлады. Галоўнымі пунктамі маршруту традыцыйнага велатура журналістаў “К” сталі старыя сядзібы Брэстчыны і Гродзеншчыны, многія з якіх уключаны ў “спіс на продаж”. Цікавілі іхнія мінуўшчына, магчымая будучыня і, асабліва, цяпершчына: ад яе тая будучыня наўпрост залежыць. Зразумела, было цяжка ў падобнай паездцы ўнікнуць спакусы зірнуць на той або іншы аб’ект вачыма патэнцыйнага інвестара…
Далей
|
№ 32 / 952 за 2010-08-07
Брэнд — ёсць! Як жа яго “раскруціць”?
 Камандзіроўка на Віцебшчыну — гэта заўсёды паездка за новым вопытам у пазабюджэтнай дзейнасці мясцовых культработнікаў. Як вядома, менавіта ў гэтай вобласці культасветнікам даведзены 200-працэнтны план па аказанні платных паслуг, і таму супрацоўнікі клубаў, музеяў і бібліятэк “крэатывяць” цяпер напоўніцу: да гэтага іх прымушае само жыццё. Вось і ў Шаркаўшчынскім раёне, куды выправіўся ў камандзіроўку, чакаў менавіта гэтага “крэатыўнага” падыходу да працы. І вынікі пэўных захадаў мясцовага аддзела культуры ўбачыў на свае вочы. Так, напрыклад, у вёсцы Верацеі, якая сёлета набудзе аграгарадоцкі статус, павінен у хуткім часе паўстаць культурнаспартыўны комплекс разам з гасцінічнымі нумарамі. А ў адным з СДК, дзе ўдалося пабываць цягам камандзіроўкі, зарабілі на аказанні платных паслуг ужо прыкладна 6 мільёнаў рублёў, у другім — 10 мільёнаў. Сумы, пагадзіцеся, немалыя. Але ёсць у працы мясцовых культработнікаў і пэўныя, нявыкарыстаныя пакуль што, рэзервы. Так, Музей культуры і побыту, размешчаны ў аграгарадку “Германавічы”, зарабляе сёння не так ужо і шмат, хаця калекцыя работ Язэпа Драздовіча, якая ёсць ва ўстанове культуры, можа прывабіць да сябе не адну сотню зацікаўленых турыстаў. Ды і галоўная гарадская ўстанова Шаркаўшчыны цяпер знаходзіцца на капітальным рамонце. Апошняе, натуральна, не спрыяе выкананню гадавога плана.
Далей
|
№ 31 / 951 за 2010-07-31
Стратэгіі этнакоду: “адчуць крылы” або чакаць штуршка?
 За “круглым сталом” “К”: пра ўрокі і перспектывы VІ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”
Тэма адраджэння, захавання і пераемнасці традыцыйнай культуры, праблемы этнавыхавання моладзі становяцца рэгулярнай нагодай для нашых публікацый. Стратэгія развіцця Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”, канцэпцыі фарміравання асобы, выхаванай на традыцыях культуры, працэс захавання спадчыны ў сучасных умовах — такое праблемнае поле абмяркоўвалася за “круглым сталом” у рэдакцыі газеты “Культура”. У аналізе вынікаў “Берагіні” прынялі ўдзел намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня аргкамітэта фестывалю Тадэуш СТРУЖЭЦКІ; старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах UNESCO Уладзімір ШЧАСНЫ; аўтар ідэі “Берагіні”, навуковы і мастацкі кіраўнік фестывалю Мікалай КОЗЕНКА; старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір ГІЛЕП; прафесар культуралогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка Аляксей РАГУЛЯ; начальнік аддзела інавацыйных тэхналогій у сацыяльна-культурнай дзейнасці Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Ала СТАШКЕВІЧ; балетмайстар-пастаноўшчык Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”, дацэнт кафедры рэжысуры БДУКіМ Мікалай ДУДЧАНКА; намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Кацярына КУЗЬМЕНКА; галоўны спецыяліст аддзела культуры Любанскага райвыканкама Сяргей ВЫСКВАРКА; намеснік дырэктара Вілейскай гімназіі № 2 Мінскай вобласці Мікалай ІВАНЕНКА; дырэктар Пратасевіцкай ДШМ Магілёўскай вобласці Наталля ЕЎДАКІМОВІЧ; галоўны дырэктар Дырэкцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ; рэдактары аддзелаў газеты “Культура” Таццяна КОМАНАВА і Яўген РАГІН.
Мерапрыемства, арганізаванае ў рамках прэзентацыі магчымасцей будучага Інфармацыйнага цэнтра на базе Рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва”, сабрала таксама прадстаўнікоў шэрагу друкаваных і электронных СМІ.
Далей
|
№ 30 / 950 за 2010-07-24
Ці вырасцена "тусоўцы" прафесіянал?
 Чым "культур"-трэнер адрозніваецца ад трэнера спартыўнага?
Райвыканкамаўская “лятучка” з “К”
Адраджэнне і развіццё сяла: сацыякультурны зрэз
Уздзенскі раён Мінскай вобласці — той куточак нашай радзімы, дзе нарадзілася шмат вядомых беларускіх літаратараў: Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Лідзія Арабей... Да ўсяго, на належным узроўні ў горадзе ды раёне працуе і шэраг устаноў культуры. Сярод іх — Уздзенская дзіцячая школа мастацтваў, гарадскі кінатэатр “Кастрычнік”… Але хапае тут і праблем. Галоўная раённая ўстанова культуры — Уздзенскі РЦК — размешчана… у будынку XVIII стагоддзя, былым каталіцкім храме. Натуральна, гэта не спрыяе клубнаму развіццю: яшчэ колькі гадоў таму ў РЦК было забаронена правядзенне масавых мерапрыемстваў, а будынак быў прызнаны аварыйным. І цяпер усе ўздзенцы ходзяць на ўрачыстыя пасяджэнні ды і на танцавальныя вечары ў… гарадскі кінатэатр. Хапае нявырашаных пытанняў і ў мясцовых бібліятэкараў: будынак цэнтральнай бібліятэкі горада, узведзены яшчэ ў 1947 годзе, не надта прыдатны для наведвальнікаў: малыя плошчы і патрэба рамонту тут — навідавоку. Як у ЦБ, так і па ўсёй Уздзенскай ЦБС ды ў сельскіх дамах культуры не стае сучаснай камп’ютэрнай тэхнікі, а таксама — высокакваліфікаваных спецыялістаў, здольных зацікавіць сваімі крэатыўнымі захадамі мясцовую моладзь...
Далей
|
№ 29 / 949 за 2010-07-17
Каб пайшоў на лад сённяшні штатны расклад
 Райвыканкамаўская "лятучка" з "К": канцэпцыя каардынацыі намаганняў у Касцюковічах
Летась аддзел культуры Касцюковіцкага райвыканкама стаў лепшым на Магілёўшчыне: фінансаванне сферы ў пераліку на жыхара раёна склала 3,8 базавай велічыні пры нарматыве сацыяльнага стандарту - 1,5; план аказання платных паслуг выкананы ў супастаўных цэнах на 120 працэнтаў... Дынаміка росту прасочваецца ў фінансава-эканамічных, матэрыяльна-тэхнічных і творчых паказчыках. У раёне пятнаццаць творчых калектываў маюць званні "народны" і "ўзорны". А кінавідэацэнтр стане неўзабаве асновай для стварэння рэгіянальнага тэлебачання...Канстатацыя фактаў - невыпадковая. Іх шматзначнасць пераконвае: начальнік мясцовага аддзела культуры Мікалай Тыманюк ясна бачыць перспектывы развіцця, а значыць - і праблемы, якія замінаюць гэтаму руху ў рэгіёне. Не першы год у раёне выношваецца ідэя стварэння ў Касцюковічах філіяла Магілёўскага каледжа мастацтваў, што стане сапраўдным кадравым выратаваннем для шэрагу ўсходніх рэгіёнаў Беларусі. Стрымліваюць выніковасць працы і тыпавыя штаты, якія даўно маральна састарэлі і не адпавядаюць сённяшнім патрабаванням эканамічна-творчай мэтазгоднасці. Неадкладнасць вырашэння гэтых і іншых пытанняў сталі галоўнай тэмай гутаркі на райвыканкамаўскай "лятучцы" з "К".
Далей
|
№ 27 / 947 за 2010-07-03
Знайсці свой стрыжань для раённага музея Установа, што зберагае Памяць і глядзіць у будучыню
Райвыканкамаўская “лятучка” з “К”
Адраджэнне і развіццё cяла: сацыякультурны зрэз
Памяць пра Подзвіг усяго народа — у помніках, абелісках, музеях баявой славы, выставачных музейных залах. Менавіта пра дзейнасць музеяў Ганцавіцкага раёна ў справе захавання памяці пра Вялікую Айчынную вайну і наогул — у дзейнасці па вывучэнні роднага краю і пойдзе гаворка ў артыкуле. А пісаць ёсць пра што. У раёне, акрамя Краязнаўчага музея, ёсць Музей баявой славы Паўла Зуйкевіча. І калі ў першай ўстанове ваенным гадам адведзены толькі адзін стэнд, дык у Музеі баявой славы, што знаходзіцца ў вёсцы Лактышы, экспазіцыя больш багатая, разнастайная і распавядае не толькі пра жыццёвы ды баявы шлях разведчыка, але і пра старонкі вызвалення краю.
Зрэшты, перад намі — сапраўды рэдкі выпадак, калі раён мае адразу дзве значныя музейныя ўстановы, запатрабаваныя і мясцовымі жыхарамі, і гасцямі Ганцавіччыны, прычым кожная з іх вядзе свой кірунак захавальніцкай і даследчыцкай дзейнасці. Як ім зрабіць свой акцэнт у вывучэнні роднага краю і выхаванні сваімі сродкамі моладзі? У гэтым паспрабаваў разабрацца ў час камандзіроўкі.
Далей
|
№ 26 / 946 за 2010-06-26
Грашовая планка ў цэнтры бізнес-плана
Чым жыве сённяшняя сельская бібліятэка? Якім бачыцца яе заўтрашні дзень? Адказы на гэтыя больш чым злабадзённыя пытанні “К” імкнецца даваць на сваіх старонках рэгулярна. Такая ўвага да развіцця бібліятэчнай справы мае, безумоўна, канкрэтнае тлумачэнне: бібліятэкары валодаюць інфармацыяй, а гэта выводзіць на шэраг функцый у жыцці грамадства, якія, акрамя непасрэдна кнігавыдачы, яны выконваюць ва ўмовах рэгіёна. Гаворка тут не толькі пра пашырэнне сферы духоўнага ўплыву на чытача, але — аб сістэмнай дзейнасці ў новых эканамічных умовах. 18 чэрвеня мы чарговы раз паспрабавалі прааналізаваць стан бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва. Зрабілі гэта ў традыцыйным фармаце рэдакцыйнага “круглага стала”. Удзел у абмеркаванні бралі намеснік начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір ШЫШКІН, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман МАТУЛЬСКІ, дырэктар Светлагорскай ЦБС Людміла ДАДАЛКА, загадчык аддзела маркетынгу Бярозаўскай ЦБС Ала ДРАГАН, загадчык сельскай бібліятэкі аграгарадка “Лань” Нясвіжскага раёна Алена ТАРАСЕВІЧ, рэдактар аддзела газеты “Культура” Яўген РАГІН і яе спецыяльны карэспандэнт Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ.
Далей
|
Назад |