Традыцыі № 18 / 1509 за 2021-05-01
Сакральныя выявы старажытнасці
Дні адзначэння найбольш шанаванага праваслаўнымі свята, Велікодны тыдзень — найлепшы час, каб звярнуць увагу на матэрыяльныя сведчанні духоўнай спадчыны нашых продкаў. Доўгія стагоддзі народныя майстры ў розных кутках нашай краіны выяўлялі сваю пашану да найвышэйшых сіл, ствараючы іканапісныя вобразы, якія некалі проста ўжываліся для хатняй малітвы, а сёння могуць багата распавесці аб светапоглядзе, уяўленнях, ладзе жыцця і нават побыце ды знешнім выглядзе беларусаў мінулага. Нездарма ж на многіх абразах, якія прыналежаць да беларускай школы іканапісу, можна пабачыць выявы святых, так падобных з твару да простых сялян — такіх самых, як стваральнікі гэтых ікон ды іх суседзі.
Далей
|
Лёс у 300 гадоў
Гаворка пра новую выставу з праекта “Галасы страчаных вёсак”. 58 населеных пунктаў, якія зніклі ў выніку Чарнобыльскай аварыі з карты Веткаўскага раёна… У іх ліку — стараабрадчая слабада Папсуеўка. Адна з першых веткаўскіх.
Далей
|
№ 15 / 1506 за 2021-04-10
“Народная культура — вельмі моцная ідэалогія”
Мікола Козенка — этнахарэограф і рэжысёр, этнапедагог, вядомы збіральнік, даследчык і папулярызатар народнага танца. Праекту “Берагіня” ён прысвяціў 23 гады жыцця.
Мікола Козенка пагадзіўся пагутарыць пра тое, што яго цяпер асабліва хвалюе.
Далей
|
№ 13 / 1504 за 2021-03-27
Нястрымны рух ганчарнага кола
Спакон веку ганчары былі на асаблівым рахунку. Ва ўяўленнях людзей за рухам ганчарнага круга заўсёды хавалася нейкая прывабная таямніца, а ў водблісках полымя ганчарнай печы бачылася асаблівай моцы ачышчальная сіла. Сам жа ганчар уяўляў з сябе вобраз пераўтваральніка грубай матэрыі ў нешта ўзвышанае, пры стасунках з якім свядомасць чалавека прасвятлялася, а сіла духу неймаверна ўзрастала.
Далей
|
№ 12 / 1503 за 2021-03-20
У яе прасілі ўраджаю
У некаторых месцах Беларусі ў Русальную нядзелю дзяўчаты з сухога маю (галінак бярозы, ліпы, клёна, якімі ўпрыгожвалі хату і падворкі на Сёмуху), рабілі ляльку-Русалку. Беларусы лічылі, што яна садзейнічае багатаму ўраджаю. Насілі яе па полі, а вечарам тапілі ў рацэ ці возеры. Часам Русалку рабілі ў выглядзе саламянага пудзіла каля метра вышынёй, рукі з пукоў каласоў, якія тырчалі ў бакі. Яе пакрывалі платкамі, якія завязвалі ў канцы, каб каласы не раскідаліся. З кавалка белага або шэрага палатна рабілі твар, размалёўвалі яго вугалем, на галаву павязвалі платок, апраналі ў кашулю і спадніцу. Русалку або тапілі або пакідалі на краі жытнёвага поля, сарваўшы з яе адзенне. Абрад провадаў Русалкі ў выглядзе лялькі не захаваўся ў жывой традыцыі.
Далей
|
№ 11 / 1502 за 2021-03-13
У яе прасілі ўраджаю
У 2007 годзе мастацтвазнаўца Зінаіда Зіміна надрукавала невялічкую кніжку пра тэкстыльныя абрадавыя лялькі, якія выклікалі сапраўдны бум. Яна дала штуршок да засваення даўняй традыцыі вырабу такіх лялек. Час наспеў — жанчыны ўбачылі адмоўны ўплыў лялек “Барбі” на выхаванне дзяўчынак і сталі цікавіцца, з якімі лялькамі гулялі іх бабулі. Справа не толькі ў тым, што паменшаная выява чалавека для дзіцячай гульні не толькі ўдасканальвалася, але і стала каштаваць надзвычай дорага. Проста час пасля развалу Савецкага Саюза пазбавіў грамадства абавязковай ідэалогіі, і людзі сталі звяртацца да містыкі, нетрадыцыйных рэлігій, а ў станоўчым выпадку — да сваіх этнічных каранёў. Спрацавала генетычная памяць. Да таго ж, у Беларусі ў гарадскіх жыхароў яшчэ захоўваюцца сувязі са сваякамі ў вёсках і настальгія па вясковаму жыццю. Вось і ўзнікла цікавасць да лялькі і традыцыйных абрадаў з яе выкарыстаннем.
Далей
|
№ 10 / 1501 за 2021-03-06
Знаёмцеся! Таццяна Андрэйчыкава
У апошні час адной з актуальных праблем у сферы культуры з’яўляецца забеспячэнне кадрамі, прытым спецыялістамі, якія змогуць вырашаць сучасныя задачы, што стаяць перад сферай. Спецыялістаў для ўстаноў культуры рыхтуюць спецыяльныя ўстановы адукацыі. Аднак, атрымаць веды, уменні і навыкі — гэта адно, а здолець прымяніць іх на практыцы — гэта ўжо зусім іншая задача. Паралельна з атрыманнем адукацыі вельмі важна, каб студэнт, будучы спецыяліст, рыхтаваў сябе і фарміраваў паважлівае і адказнае стаўленне да сваёй будучай прафесіі як да справы ўсяго cвайго жыцця. А яно, калі трэба, унясе карэктывы.
Далей
|
Пяршайская лепка
Многія імкнуцца з вёсак у вялікія гарады, а вось скульптар Валерый Калясінскі — наадварот, перасяліўся з Мінска ў аграгарадок Пяршаі. І ў запаволеным, пазбаўленым мітусні жыцці адкрыў у сябе, акрамя творчага, яшчэ і педагагічнае прызванне. Ён вядзе гурткі “Гліняны карагод” і “Мастацкі карагод” ў Пяршайскім доме культуры. (Яны ўваходзяць у народнае аб’яднанне “Скарбніца” Валожынскага раённага цэнтра культуры.) А яшчэ кіруе аб’яднаннем па інтарэсах “Майстэрня талентаў” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага
раёна.
Далей
|
№ 7 / 1498 за 2021-02-13
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|