Лабараторыя № 21 / 1304 за 2017-05-27
Не стаміцца б ад фестывалю
Фестываль, як і любая творчая справа, — працэс святочны. І для арганізатараў, і для ўдзельнікаў, і для гледачоў. Прынамсі, так павінна быць. Але бывае і адваротнае: пасля фэсту ягоныя “падрыхтоўшчыкі” адчуваюць сябе ці не ў перадінфарктным стане. Сама импрэза пры гэтым пакідае ўражанне шараговага справаздачнага канцэрта. А госці ў чаканні выхаду на сцэну не ведаюць, чым сябе заняць. Дык нашто такое свята?
Далей
|
№ 17 / 1300 за 2017-04-29
Маркетолаг не патрапіць у спам
Ці ёсць у аддзелах ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі прафесійныя маркетолагі? Прынамсі, бываюць. Маю на ўвазе маладых спецыялістаў з адпаведнай адукацыяй, якія адпрацоўваюць належны тэрмін і шукаюць новую працу. Адна з прычын такога становішча ў тым, што ў цяперашнім штатным раскладзе няма адпаведнай прафесіі. Але разважаць пра састарэласць штатнага раскладу — усё роўна што марыць пра павышэнне заробкаў у сферы культуры. Таму тэма сённяшніх “лабараторных” даследаванняў наступная: калі і навошта патрэбны ў раёнах маркетолаг?
Далей
|
№ 14 / 1297 за 2017-04-08
Ці толькі ў пандусе справа?
Патэлефанаваў у некалькі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў, пацікавіўся, ці ёсць у работнікаў культуры банк даных па інвалідах-калясачніках, людзях з праблемамі слыху і зроку. Шчыра скажу: зразумелі мяне не адразу. Перайшоў на бюракратычную мову і паспрабаваў давесці, што інваліды — таксама падпадаюць у прастору культурнага абслугоўвання, прычым не раз на год у адмысловы дзень. І наяўнасць пандусаў не зняла цалкам праблему безбар’ернай культурнай прасторы. У адказ мяне запэўнілі, што ў пэўных аматарскіх аб’яднаннях ёсць і людзі з фізічнымі абмежаваннямі здароўя.
Далей
|
№ 13 / 1296 за 2017-04-01
“Гул заціх, я выйшаў на падмосткі“
Сёння пад нашым “лабараторным“ павелічальным шклом — пазасюжэтны персанаж: вядучы клубных ды бібліятэчных мерапрыемстваў. Паспрабуем зламаць стэрэатып пра тое, што добры сцэнарый надзейна страхуе работніка культуры ад усіх без выключэння “шурпатасцяў“ будучай дзеі. Маецца на ўвазе гатоўнасць вядучага (калі жадаеце — шоумена) імгненна адрэагаваць на зменлівы настрой аўдыторыі, наладзіць з залай належны кантакт, інтэлектуальна ды эмацыйна паўплываць на наведвальнікаў і ўвогуле — прадказваць непрадказальнае і ўпэўнена кіраваць усім працэсам.
Далей
|
№ 9 / 1292 за 2017-03-04
Падзеі — розныя…
Шаноўныя чытачы, не падумайце, што я вас вучу. Я сам вучуся ў дасведчаных людзей і атрымліваю ад гэтага творчае задавальненне. Ім і хачу з вамі падзяліцца. Як падаецца, рубрыка “Лабараторыя“ дае цудоўную магчымасць разважаць, аналізаваць і прагназаваць вынік уласных намаганняў. Тэарэтычныя даследаванні — першы крок да практычных эксперыментаў. Так што далучайцеся да думання, якое непазбежна прывядзе да “дзелання“.
Далей
|
№ 6 / 1289 за 2017-02-11
Пастка для спонсара
Мае суразмоўцы гэтым разам — камп’ютар ды інтэрнэт. Сёе-тое спатрэбілася і з асабістага журналісцкага досведу. Ну, напрыклад, тое, як я здзівіўся гадоў дзесяць таму, што кіраўнік адной з сельскагаспадарчых арганізацый на сяле рэгулярна даплачваў сваім работнікам за актыўны ўдзел у клубнай мастацкай самадзейнасці. І ў іх не ўзнікала ніякіх пытанняў наконт сутачных і камандзіровачных падчас выязных канцэртаў. Сёння пытанне “Як знайсці спонсара?” для работнікаў культуры можна смела перайначыць у пытанне сінанімічнае: “Як выжыць?”
Далей
|
№ 5 / 1288 за 2017-02-04
Калі канцэрт “правільны”
Выкладчыца кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алена Макарава сама прапанавала: “А давайце пагаворым пра канцэрт”. Тэма падалася больш чым актуальнай. Безліч разоў журналісты “К” на пытанне: “Чым здзіўляць будзеце?” чуюць у аддзелах ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі прыкладна такі адказ: “Ну вось нядаўна канцэрт прайшоў. Але ж, напэўна, вам гэта нецікава?” Цікава! Тым больш, што канцэрт, аказваецца, можа быць адначасова і крэатыўным праектам. Толькі пры ўмове, што ён —“правільны”.
Далей
|
№ 4 / 1287 за 2017-01-28
Не абслугоўваць, а здзіўляць
Мы вырашылі чаргаваць размову пра канкрэтныя тэхналогіі з развагамі пра тое, што ж замінае іх выкарыстоўваць, у першую чаргу — у прасторы раённай культуры. У гэтым, як падаецца, вялікі сэнс, бо мімаволі мы выходзім на цэлы пласт праблем, звязаных з прэстыжам прафесіі работніка культуры. Мае сённяшнія суразмоўцы — выкладчыкі кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алена Макарава і Ганна Стэльмах.
Далей
|
№ 3 / 1286 за 2017-01-21
Квэст як інтрыга
Згадаем класіка: “Што наша жыццё? Гульня!“ А ў дачыненні да культурна-дасугавай дзейнасці — квэст: гульня ці прыгода, што дапамагаюць раскрыццю здольнасцяў удзельніка. За такую паслугу, пагадзіцеся, і грошы заплаціць не шкада. Сёння разам з выкладчыкамі кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці Універсітэта культуры і мастацтваў Аленай Макаравай, Святланай Майсейчук і Ірынай Смарговіч мы размаўляем пра квэсты і не толькі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|