Рэдакцыя плюс... № 10 / 1188 за 2015-03-07
Музей: канцэпцыя перспектыў
Гэтым разам героі нашай традыцыйнай рубрыкі “Рэдакцыя плюс…” — дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Алег РЫЖКОЎ і супрацоўнікі ўстановы. Забягаючы наперад, зазначым, што кіраўнік Нацыянальнага гістарычнага не толькі думае па-новаму, але і перакананы, што ягоная ўстанова павінна стаць галоўным музеем краіны, бо “з нуля” распавядзе пра яе ўзнікненне і развіццё. Гэтай жа логікай тлумачыцца і тое, што да ліку філіялаў названай установы (апроч Дома-музея I з’езда РСДРП і Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці) далучыліся музеі прыроды і экалогіі, гісторыі беларускага кіно, гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, прычым асобныя з названых устаноў маюць і свае “прадстаўніцтвы”. Такім чынам, пра сёння і заўтра музейнага, так бы мовіць, кангламерату і ішла гаворка ў кабінеце Алега Рыжкова…
Мы вырашылі разбіць публікацыю на часткі. У першай — у фармаце пытанняў і адказаў — гаворка пойдзе пра галаўны музей. У другой, што будзе неўзабаве змешчана на старонках “К”, мы спынімся на задачах і праблемах філіялаў Нацыянальнага гістарычнага.
Далей
|
№ 46 / 1172 за 2014-11-15
"Па-свойму" Шчамялёва
Журналісты рэдакцыі “К” сустрэліся з цудоўным жывапісцам, народным мастаком Беларусі, шматгадовым членам рэдкалегіі газеты Леанідам Дзмітрыевічам ШЧАМЯЛЁВЫМ у ягонай майстэрні знакамітага “мастакоўскага” дома па сталічным адрасе Сурганава, 44. Амаль чатырохгадзінная сустрэча праходзіла настолькі ажыўлена і цікава, што ніяк не ўпісвалася ў рамкі інтэрв’ю: “пытанне — адказ”, “пытанне — адказ”. Таму мы вырашылі згрупаваць матэрыял у форме тэматычных маналогаў-роздумаў мастака, у кожным з якіх і будуць адказы на пытанні журналістаў. Прычым, калі Леанід Дзмітрыевіч візаваў падрыхтаваны матэрыял для друку, ён зрабіў некаторыя дапаўненні да сказанага ім раней, на сустрэчы, і мы з павагай іх унеслі. Праз тры месяцы, 5 лютага 2015-га, маэстра споўніцца 92 гады. Лічба — не жартачкі, але ён імкнецца кожны дзень бываць у сваёй утульнай майстэрні, сцены якой паабвешваны карцінамі розных перыядаў яго творчасці: ад самых ранніх, 1960-х гадоў, да — 2014-га. Вось з прагляду гэтай своеасаблівай “хатняй галерэі” і пачалася наша сустрэча з цудоўным жывапісцам.
Далей
|
№ 41 / 1167 за 2014-10-11
“Зорная карта” Кірчука
Для сустрэчы з лідарам этна-трыа “Троіца” — вядомым фалькларыстам Іванам КІРЧУКОМ “К” вырашыла дэлегаваць не аднаго свайго журналіста, а адправілася да яго ўсемярых — “упаўнаважанымі” прадстаўнікамі рэдакцыі. Як і меркавалі, гутарка атрымалася на розныя тэмы. Яго новую кнігу “Гарыць свечка ля алтара...”, якая выйшла ў верасні, склаў матэрыял досыць стракаты, хоць і падначалены пэўнай логіцы. Праўда, сустрэча наша атрымалася не надта святочна-прэзентацыйнай. А размова адбылася ў невялікім пакоі аднаго з карпусоў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, і распачаў яе сам герой матэрыялу...
Далей
|
№ 20 / 1146 за 2014-05-17
“Рабі што робіш — і будзе што будзе”
Век тэлевізійных праектаў зазвычай нядоўгі. Праз пару-тройку сезонаў большасць з іх прыядаецца ды спісваецца ў тыраж. Таму “Падарожжы дылетанта”, які ўжо трынаццаты год вандруе не толькі па беларускіх вёсках, але і па айчынных тэлеканалах, выглядаюць сапраўдным мастадонтам. Прычым выміранне яму, падобна на тое, не пагражае: глядач гэтага не даруе. І будзе мець рацыю, бо, у супрацьвагу шматлікім забаўляльным “рымейкам”, беларускае тэлебачанне згенерыравала сапраўды аўтэнтычны па форме і змесце прадукт, сацыяльная значнасць якога не выклікае ніякіх сумневаў. Рэдакцыя “К” даўно планавала запрасіць на сваю планёрку самога “дылетанта” — аўтара і вядучага праграмы Юрыя ЖЫГАМОНТА, каб запытаць у яго аб прычынах поспеху і неўміручасці праекта. Аднак нагода надарылася сама сабой: ён ахвотна падхапіў ідэю прыняць удзел у талацэ на сядзібе Рэйтанаў у Грушаўцы. Менавіта ў гэтым легендарным месцы і адбылася наша размова, удзел у якой узялі таксама і іншыя ўдзельнікі суботніка. Інтэрв’юэнт, праўда, пагадзіўся на яе неахвотна: маўляў, я сюды працаваць прыехаў, а не языком мянціць...
Далей
|
№ 15 / 1141 за 2014-04-12
Поліфанія з Зіссерам
Стваральнік найбуйнейшага ў Байнэце партала TUT.BY Юрый ЗІССЕР ведае пра беларускі віртуальны свет амаль усё. А калі нечага такі не ведае, можа даць сваім супрацоўнікам заданне падрыхтаваць адпаведную статыстыку, і яны справяцца літаральна за пятнаццаць хвілін. Ён гэта рабіў непасрэдна пад час “Рэдакцыйнай планёркі “К”, якая ў адзін з панядзелкаў праходзіла ў перагаворным пакоі кампаніі, паколькі ўласнага кабінета ў Зіссера няма. Падносіць да вуснаў смарт-гадзіннік — і вуаля!.. Зрэшты, Зіссер зусім не падобны да тыповага замежнага медыямагната — запамінальнага вобраза савецкага агітпропу. Ён уражвае не звыклай для паспяховых людзей фанабэрыстасцю, але акурат яе антонімам — рахманай інтэлігентнасцю. Ён здзіўляе не наўмысна і дзеля піяру, а проста ў сілу сваёй багатай натуры. Вось і нашу размову мы раптоўна пачалі… з арганнай музыкі. Як высветлілася, ёсць старонкі жыцця гэтай вядомай асобы, пра якія шырокая публіка пакуль нават і не здагадваецца...
Далей
|
№ 6 / 1132 за 2014-02-08
Самасць Цэслера
Калі ў сучаснай Беларусі ёсць культавыя мастакі, значыць, Уладзімір ЦЭСЛЕР — мастак культавы. Ягонае імя на слыху не першае дзесяцігоддзе: выстаўкі, узнагароды, размаітыя новыя праекты... Але ці не найважнейшым дасягненнем аўтара можна лічыць тое, што некаторыя яго візуальныя хіты ўспрымаюцца папраўдзе як “народныя”. Выпадак для цяперашняга часу, бадай, унікальны. Мэтру дызайну (“Дарэчы, метр шэсцьдзясят пяць”, — дасціпна ўдакладніў ён свой рост) ніяк не выпадае скардзіцца на брак публічнай увагі. Тым не менш, пра гэтую асобу вядома далёка не ўсё. Некаторымі сваімі гісторыямі, задумамі і ацэнкамі Уладзімір Якаўлевіч падзяліўся з рэдакцыяй “К” у новым фармаце, што мы мяркуем прадоўжыць і надалей: "Рэдакцыйная планёрка з...". Ды ў дадзеным выпадку пытанні нашых супрацоўнікаў былі хутчэй дадаткам да цікавых маналогаў, таму мы вырашылі іх апусціць.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|