Prof-партфоліа № 40 / 1375 за 2018-10-06
Гільдыя палескіх майстроў
У Пінску сёння працуюць ажно дзесяць народных умельцаў, якія ствараюць і рэстаўруюць музычныя інструменты. Мабыць, такой колькасці майстроў няма ні ў якім іншым горадзе Беларусі. Таму і нядзіўна, што менавіта ў сталіцы Заходняга Палесся неўзабаве мае з’явіцца кластар па вырабе музычных інструментаў. Аказаць майстрам усю патрэбную для гэтага дапамогу даручыў мясцовым уладам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
№ 37 / 1372 за 2018-09-15
Сямёра смелых
“Кніга ўжо даўно не толькі аб’ект продажу, як і прасоўванне літаратуры — не толькі яе продаж”, — лічыць бібліятэкар Вольга ВОЎК. На прыкладзе ўласнага досведу яна падзялілася з “К” разважаннямі наконт таго, навошта любому гораду абавязкова патрэбны свой кніжны фестываль.
Далей
|
№ 35 / 1370 за 2018-09-01
Тэатр па-за тэатрам: альтэрнатыва сцэне-скрыні
Размешчаная ў мінулым нумары гутарка з кіраўніком тэатра InZhest Вячаславам Іназемцавым выклікала ў некаторых нашых чытачоў пытанні: тэрмін “сайт-спецыфік”, прыведзены ў тэксце, падаўся ім малаўцямным. Але ў сучасным свеце інавацыі распаўсюджваюцца вельмі хутка. Скажам, флэш-моб — гэта ўжо даўно не “немаведама што”, а актуальны фармат культурных імпрэзаў, які выкарыстоўваецца нават сельскімі бібліятэкамі. Можа, і свежыя павевы ў тэатральным мастацтве дапамогуць зрабіць
наш тэатральны рух (у тым ліку, і аматарскі) больш разнастайным і цікавым. А пра тое, як тэатр можа існаваць па-за звыклымі для нас вымярэннямі, распавядае кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ксенія ДУБОЎСКАЯ.
Далей
|
№ 33 / 1367 за 2018-08-18
Флэшмобы на асфальце
Заняткі харэаграфіі, ганчарства і… каратэ з тайскім боксам. Старое і новае, традыцыйнае і сучаснае, праверанае гадамі і рызыкоўна-эпатажнае. Не так даўно адкрыты Мінскі гарадскі палац культуры актыўна спрабуе знайсці ўласнае “месца пад сонцам” і не цураецца ладзіць у сваіх сценах і спартыўныя спаборніцтвы, і тэатральныя пастаноўкі, а ля ганку — танцавальныя фестывалі, у якіх можа прыняць удзел любы ахвотны. “К” прайшлася па абноўленых залах і кабінетах колішняга “Камволя” і пацікавілася, чым сёння жыве і “дыхае” Мінскі ГПК.
Далей
|
№ 32 / 1367 за 2018-08-11
Па слядах аднаго эксперымента
Напачатку 1990-х гадоў у Беларусі праводзіўся эксперымент па ўкараненні эстэтычнага “всеобуча”. Мэта была святой — папулярызацыя нацыянальных традыцый і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. Па ўсёй краіне адкрываліся шматлікія цэнтры асветы. З таго часу нашая культурная прастора перажыла некалькі рэарганізацый, многія ўстановы змянілі шыльды. Аглядальнік “К” накіравалася ў Вілейку, каб даведацца, чым сёння жыве адзіны ў Мінскай вобласці Цэнтр эстэтычнага выхавання, ацалелы з тых часоў.
Далей
|
З цемры да святла!
Гродзеншчына і асабліва Навагрудскі раён апошнім часам актыўна прапаноўваюць магчымым партнёрам трансгранічнае супрацоўніцтва і ўдзельнічаюць у конкурсе мясцовых ініцыятыў. І, трэба сказаць, Навагрудак за кошт гэтага шмат чаго мае. Напрыклад, сур’ёзныя інвестыцыі зроблены ў развіццё ветраэнергетыкі. Сёння ў нас паспяхова функцыянуюць 20 ветраўстановак (па рэспубліцы іх 50) сумарнай магутнасцю 32 МВт. Да ўсяго, гэтыя ветракі з вялізнымі лопасцямі можна назваць іміджавымі для рэгіёна: выглядаюць яны ашаламляльна прыгожа.
Далей
|
№ 28 / 1363 за 2018-07-14
Стыпендыя для чарадзея
Так, у нас няма багатых месцазнаходжанняў нафты, газу, дыяментаў ды золата. Але ёсць нешта іншае, не менш каштоўнае. Гэта як у вёсцы Гарадная, што на Століншчыне: не было тут спакон веку ўрадлівай зямлі, вось і пачалі весці рэй ганчарных спраў майстры.
Так і павялося на нашай зямлі: глінамесаў, саломкапляцельшчыкаў, разьбяроў ды ткачых — што каласоў у полі. І кожны на вагу золата, і кожны ў сваёй справе — чарадзей. Неаспрэчнай заслугай нашых работнікаў культуры з’яўляецца тое, што старадаўнія рамёствы ў большасці сваёй адноўлены і развіваюцца.
Пра гэты нялёгкі пакручасты шлях я размаўляў з загадчыкам аддзела традыцыйнай культуры Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Ларысай БЫЦЬКО. Нагодай для гаворкі стаў пленэр ткачых, які прайшоў у Маларыце на пачатку ліпеня. Але мы не абмяжоўваліся толькі гэтай тэмай.
Далей
|
№ 27 / 1362 за 2018-07-07
“Жыліцкі Версаль” у валізцы
“К” ужо пісала пра тое, што вызначаны пераможцы XXVI рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”. Сёння гаворка пра канкрэтнага ўладальніка прэміі — Жыліцкую сельскую бібліятэку-філіял сеткі бібліятэк Кіраўскага раёна. Гэтага поспеху ўстанова дамаглася ў намінацыі “За пошукавую і даследчую працу” сярод бібліятэк, размешчаных у сельскай мясцовасці. Супрацоўнікі склалі летапіс роднай вёскі, уплыў на якую аказаў палац роду Булгакаў, і назвалі ладную па памерах і вазе кнігу “Жыліцкі Версаль”. Я, напрыклад, яшчэ не бачыў падобных самаробных выданняў, падрыхтаваных на такім высокім узроўні. Для альбома нават валізка адмысловая зроблена.
Далей
|
№ 25 / 1360 за 2018-06-24
Смак кнігі ды густ чытача
ХХVI рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” — падзея года для работнікаў кніжніц краіны. Сёлета за званне лепшых змагаліся 38 публічных бібліятэк: 21 цэнтральная і 17 філіялаў, у тым ліку 11 гарпасялковых і сельскіх.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 38
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|