Prof-партфоліа № 49 / 1123 за 2013-12-07
Гучны прэцэдэнт са Статутам ВКЛ
Вельмі карысна ўдумліва “пагуляць” па сайтах. Тым больш, калі ставіш перад сабой канкрэтную журналісцкую мэту. А яна наступная: аналіз набыцця музейных прадметаў з дапамогай прыватных ахвяраванняў, спонсарскіх уліванняў і ўласных сродкаў. Спецыялісты і аматары даўніны добра памятаюць, якую акцыю зладзіў Музей гісторыі горада Магілёва, каб сабраць і выкупіць за 45 тысяч долараў у чэрвені 2012-га Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года. Што і казаць, падзея была гучнай і для многіх — нечаканай. Як паўплываў прэцэдэнт на рост фандрайзінгавых ініцыятыў з боку іншых музейных устаноў рэспублікі?
Далей
|
№ 48 / 1122 за 2013-11-30
Прыгоды бусіка адпаведна графіку
Ці не ў кожным аддзеле ёсць аўтаклуб. Але не сакрэт і тое, што там-сям яго функцыі выконвае старэнькая “газель”, якая выкарыстоўваецца, так бы мовіць, вельмі шматфункцыянальна: сёння яна — клуб на калёсах, заўтра — бібліобус, а калі зусім прыціскае — і грузапасажырскае аўто для неадкладных патрэб гаспадарчай групы. У выніку аўтаклуб наведвае кожную з маланаселеных ды аддаленых вёсак раз на год (гл. артыкулы “К” па выніках летняга журналісцкага аўтапрабегу). На Рагачоўшчыне ж аўтаклуб застаецца аўтаклубам, і вынікі ад гэтага — відавочныя.
Далей
|
№ 47 / 1121 за 2013-11-23
Кніжная сукенка з інавацыямі
Сёння мы павядзём гаворку пра аддзел бібліятэчнага маркетынгу Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска. Пра той аддзел, які цвёрда ведае, чым і для чаго трэба займацца штодня. І тамтэйшыя маркетолагі, як пераканала нас жыццё, умеюць і любяць здзіўляць. У 2012-м, напярэдадні Дня горада, аддзел маркетынгу дзіцячых бібліятэк прапанаваў абсалютна нестандартную акцыю “Чытай і… ажыццяўляй!”. Медыйныя асобы прыйшлі да дзяцей і сфатаграфаваліся ў ролі знакамітых літаратурных персанажаў, паведамілі пра свае кніжныя густы. Розгалас быў немалы.
Далей
|
№ 44 / 1118 за 2013-11-02
№ 43 / 1117 за 2013-10-26
Бібліятэка, якую нельга зачыніць?
У Расіі днямі прайшла акцыя “Адкрытая бібліятэка”. У сталічнай бібліятэцы імя Маякоўскага, што не зачынялася да ночы, сабраліся папулярныя пісьменнікі, акцёры, футбалісты, іншыя медыйныя персоны… Арыгінальнымі і нестандартнымі, мяркуючы па інтэрнэтаўскіх “выкладках”, былі не толькі пастаноўка паводле Чарнышэўскага “Што рабіць?” ды джазавыя імправізацыі паміж кніжных стэлажоў. Асабіста ў мяне выклікала цікавасць выступленне аднаго з самых папулярных празаікаў — Захара Прылепіна, аўтара раманаў “Санькя”, “Паталогіі”, якімі захапляюцца цяпер не толькі ў Расіі.
А казаў пісьменнік, якому не споўнілася і сарака, пра тое, што ён выступіў ці не ў сотні расійскіх бібліятэк і перакананы: яны не маюць патрэбы ў эвалюцыі ці рэвалюцыі. (Меў ён на ўвазе хутчэй гарадскія бібліятэкі, бо прыкладаў яго візітаў у сельскія я так і не знайшоў.) Бібліятэкам, па перакананні Прылепіна, патрэбна толькі грашовая падтрымка. Маўляў, што рабіць далей, яны і самі цудоўна ведаюць.
І яшчэ адна адмысловая сумесная думка, выказаная пад час “круглых сталоў” “Адкрытай бібліятэкі”: трагедыя ў Бірулёва здарылася мо і таму, што з бібліятэкамі ў гэтым маскоўскім раёне — напружана.
“К”, усведамляючы надзённасць узнятай тэмы, вырашыла пад час працы Мінскага Міжнароднага кангрэсу “Бібліятэка як феномен культуры” яшчэ раз звярнуцца да нашых бібліятэкараў і чытачоў з даўно вядомым ужо пытаннем: “Якой павінна быць бібліятэка, каб яе немагчыма было зачыніць?”. І вось што атрымалася…
Далей
|
№ 42 / 1116 за 2013-10-19
І гарадская туга адступае…
На гэтым тыдні Гомельскі палацава-паркавы ансамбль узначаліў Аляксандр ГОСЦЕЎ. Кансерватары ўсхваляваліся, крэатыўшчыкі запляскалі ў далоні. Новы кіраўнік быў дагэтуль дырэктарам Палаца культуры ў Беліцы, слаўнага сваім прыязным стаўленнем да рок-руху. Сімптаматычна і тое, што Госцеў па сёння з’яўляецца кіраўніком хіп-хоп-гурта “Гарадская туга”.
Госцеву — 36 гадоў. Ён — з ініцыятыўнай каманды колішняга начальніка ўпраўлення культуры Алега Рыжкова. Па двайной вышэйшай адукацыі Аляксандр — і інжынер-энергетык, і менеджар культурна-сацыяльнай сферы. Спалучэнне, як падаецца, — невыпадковае: культура без укладання энергіі — субстанцыя мёртвая. Пра гэта і гаварылі.
Далей
|
№ 41 / 1115 за 2013-10-13
Фестываль: вопыты музычнага менеджменту
Тэарэтычны досвед фестывальнага менеджменту ў мяне звязаны з выкладаннем дысцыпліны “Менеджмент музычнай культуры” ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, а практычны — з гастролямі гурта “Палац”, удзелам у журы шматлікіх фэстаў, арт-менеджментам музычных фестываляў “Bela-Music” і “Камяніца”. Вось на іх і спынюся асобна, каб зірнуць на плён працы, пабачыць поспехі ды пралікі, а таксама — падзяліцца вопытам з калегамі.
Далей
|
№ 39 / 1113 за 2013-09-28
Аднойчы ўначы...
13 верасня па ініцыятыве абласной універсальнай бібліятэкі на Гомельшчыне ўпершыню правялі абласную акцыю “Ноч у бібліятэцы”. У самой абласноў установе яна атрымала назву “Ноч майстроў” і была прысвечана раману Міхаіла Булгакава “Майстар і Маргарыта”.
Далей
|
Новая форма крэатыву
Праект “Бібліяпрыцемкі-2013” ажыццявіла напярэдадні прафесійнага свята бібліятэкараў Светлагорская раённая дзіцячая бібліятэка. Агульнавядома, што ў апошнія гады адбываецца паніжэнне цікавасці дзяцей ды падлеткаў да чытання і кнігі. Таму светлагорскія бібліятэкары і вырашылі арганізаваць маштабнае мерапрыемства, якое спрыяла б росту папулярнасці бібліятэкі як месца, дзе можна сустрэцца з добрай кнігай, цікавым часопісам, падрыхтавацца да ўрокаў, атрымаць неабходную інфармацыю, рэалізаваць свае творчыя здольнасці ды наладзіць стасункі з аднакласнікамі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|