Форум № 35 / 1526 за 2021-08-27
Прыступка да вышэйшай навучальнай...
Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі вядзе адлік свайго існавання ад 15 кастрычніка 1935 года, калі пастанаўленнем Савета народных камісараў БССР было адкрыта аддзяленне для юных талентаў пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі.
Далей
|
Паміж традыцыямі і навацыямі
У мастацкіх ВНУ і сярэдніх спецыяльных установах культуры і мастацтва завяршыліся ўступныя іспыты. На прыкладзе сталічнай “Глебаўкі” — Дзяржаўнага мастацкага каледжа імя Аляксея Глебава можна зрабіць пэўныя высновы адносна сённяшняга стану нашага мастацтва і годных бліжэйшых перспектыў.
Далей
| | |
№ 31 / 1522 за 2021-07-31
Беларуская “Забава” — і свята, і конкурс
Міжнароднае свята мастацтваў, што называецца “Славянскім базарам у Віцебску”, — гэта не толькі песні з вялікіх сцэнаў, да якіх прыкута ўвага прэсы і гледачоў: традыцыйна гэта і свята народнага мастацтва, народных майстроў. Менавіта да фестывальных ліпеньскіх дзён ужо многа гадоў прымяркоўваюцца вялікія і значныя падзеі — агляды, святы, конкурсы беларускіх рамёстваў, што збіраюць лепшых творцаў з усёй Беларусі і што робяць значны ўнёсак у адраджэнне многіх і многіх забытых беларускіх традыцый. Так і сёлета ў Віцебску прайшло свята-конкурс майстроў народнай цацкі і лялькі “Забава-2021”, якое не проста ўпрыгожыла фестывальныя віцебскія вуліцы і завабіла гледачоў цікавымі вырабамі, але і вызначыла лепшых лялечных і цацачных майстроў ажно ў сямі намінацыях! Гран-пры конкурсу “Забава-2021” атрымала Наталля Петухова з Лепельскага Цэнтра рамёстваў.
Далей
|
№ 30 / 1521 за 2021-07-24
Конкурс +, але з пытальнікамі
Юбілейны ХХХ “Славянскі базар у Віцебску” завяршыўся, пераможцы названы: Гран-пры атрымалі Комнен Вукавіч з Чарнагорыі (у дзіцячым конкурсе) і Рухія з Казахстана (у дарослым). Лаўрэатамі сталі абодва прадстаўнікі нашай краіны: 13-гадовы Канстанцін Мазуркевіч (першая прэмія) і, сярод дарослых, Данііл Мышкавец — сёлетні выпускнік Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Захавалася і штогодняе негалоснае спаборніцтва між нашымі і замежнымі артыстамі, дзе прайграўшых не бывае.
Далей
|
№ 16 / 1507 за 2021-04-17
Фаўсціянства па-беларуску, або Харызма маладых
Паводле традыцыі, красавік у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі быў адзначаны Міжнароднымі навуковымі чытаннямі памяці выдатнага музыказнаўцы і этнамузыколага Лідзіі Саўлаўны Мухарынскай. Сёлетні сход быў двойчы юбілейным — 30-м па ліку, прысвечаным 115-годдзю з дня нараджэння выдатнага навукоўцы і педагога.
Далей
|
№ 13 / 1504 за 2021-03-27
З пажаданнем перамогі! Ад Барысава — Віцебску
Трэці год запар прадстаўнікі Беларусі на міжнародных песенных конкурсах фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” вызначаліся вялікімі шоу-канцэртамі ў горадзе са статусам “Культурнай сталіцы года” — сёлета гэта Барысаў, і ў прамым эфіры тэлеканала “Беларусь 3”. У суботу 20 сакавіка канкурсантаў, што ўжо заваявалі права стаць фіналістамі адборачнага тура, прымала сцэна барысаўскага Палаца культуры імя М. Горкага. Перамогу святкавалі два юнакі — 13-гадовы Канстанцін МАЗУРКЕВІЧ і 20-гадовы Данііл МЫШКАВЕЦ, абодва з Мінска: іх мы і ўбачым на юбілейным ХХХ Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску — 2021”, што пройдзе ў ліпені. Як адбываўся фінал адбору — у нашым расповедзе.
Далей
|
№ 11 / 1502 за 2021-03-13
Нармалёвае веснавое жаданне
Вялікі японскі архітэктар Кэндза Танге, разважаючы пра ментальнасць гараджаніна — а праз планетарныя маштабы ўрбанізацыі, вёскі ў чыстым выглядзе нідзе ў свеце, бадай што, ужо і няма, — адзначаў, што прыродай шчыра захапляцца здольны не селянін, якому ад зямлі няма калі галаву падняць. Але менавіта чалавек з урбанізаваным мысленнем, якому ў горадзе не стае нетраў сапраўдных як увасаблення жывых эмоцый на тле размеранага, унармаванага жыцця. Слушна! Мабыць, таму ці не ў кожнай гарадской кватэры ды і ў грамадскіх памяшканнях і офісах абавязкова на сцяне будзе нейкі адпавядаючы інтэлектуальнаму патэнцыялу і эстэтычным запытам гаспадароў краявід.
Далей
|
Гульня ў класіку і шалёныя тыгры
Зборныя выставы, зразумела, не рэдкасць, але ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва яны атрымліваюцца асаблівымі. Прычынай таму хаця б сама архітэктоніка прасторы — не суцэльная вялікая зала, а гронка колішніх майстэрняў. Адпаведна, кожны з аўтараў можа атрымаць не “койкамесца ў камуналцы”, а цалкам сабе адасобленую жылплошчу. Маленькую, але сваю. Менавіта таму адзінкай вымярэння зборных выстаў тут становяцца не творы, але цэльныя праекты. І гэтая прасторавая перавага куды важнейшая, чым нейкая абагульняльная ідэя: яе ў такім выпадку можна асабліва і не шукаць.
Ладзіць такія зборныя ініцыятывы ў НЦСМ стала ўжо традыцыяй. Чарговая з іх — “Альтэрнатыва” — прадстаўляе пяць даволі размаітых міні-выстаў, чыста механічна склееных у адно. Аб’ядноўвае аўтараў хіба адносная невядомасць (прычым незаслужаная) іхніх імёнаў.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 18
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|