Праекты развіцця № 39 / 1530 за 2021-09-25
Папрадуха лёсу поспех гарантуе
“К” пісала ў свой час, што культура Карэліцкага раённа вельмі шматгранная. Ці не ў кожным паселішчы цягам году ладзяцца святы, гістарычна ўласцівыя менавіта гэтаму рэгіёну. Мясцовая самабытнасці у тым і заключаецца, што кожны сучасны праект тут картанямі сваімі абавязкова абапіраецца на спрадвечную традыцыю. Усё гэта тычыцца і праекта “Мікоша запрашае”. Нагадаю, Мікоша — багіня, папрадуха лёсу, апякуе жаночае рукадзелле. Так што запрашае яна менавіта майстрых. А чарговае свята адбылося 11 верасня ў аграгарадку Райца. Чаму менавіта ў гэтым паселішчы? Таму што шмат тут таленавітых кабет. А рэй вядзе адметная саломапляцельшчыца Вера Салдатава, таксама добра вядомая чытачам “К”. Дадам толькі, што работы яе не толькі ў Беларусі вядомы, але і захоўваюцца ў прыватных замежных калекцыях. А цяпер — пра змест “Мікошы…”, праз асобу кожнай з майстрых.
Далей
|
Край талентаў
Зямля Навагрудская поўная цудаў і прыгажосцяў, тайнаў і паданняў, што сваімі каранямі сягаюць у глыб вякоў. Там, дзе на беразе хуткаплыннага Нёмана на золку сцелецца туман, вось ужо 780 гадоў стаіць прыгажуня Любча — невялічкае мястэчка з багатай гісторыяй і самабытнай культурай. Усё тут шчыльна звязана з магутным Міндоўгам, высакароднымі родамі Кішак, Храптовічаў і вялікіх Радзівілаў, з беларуска-амерыканскім кампазітарам Нікаласам Набокавым і легендарным парфюмерам Сафіяй Гройсман.
Далей
|
№ 37 / 1528 за 2021-09-11
Майстар голасу і гуку
У канцы жніўня ў чытальнай зале Астравецкай раённай бібліятэкі было асабліва ўтульна. Шчырыя ўсмешкі, добрыя словы і пажаданні, паэтычныя радкі — усё гэта было адрасавана ў гэты дзень аднаму чалавеку.
Далей
|
Песні “ў перахлёст”, прывіды і “Раўгеня”
Быць прывабнымі і цікавымі для турыстаў — адна з прыярытэтных задач калектыву Полацкага раённага цэнтра культуры. Здаецца, што пакрыху ў нас гэта пачынае атрымлівацца. Да прыкладу, ствараюцца цікавыя лакацыі, насычаныя рэгіянальным культурным прадуктам на аснове традыцый, абрадаў ды свят нашага краю.
Далей
|
№ 36 / 1527 за 2021-09-04
Вітаміны для настрою
Не, расход таматаў падчас свята не сакрэт. Проста ніхто не падлічваў, колькі тых памідораў было выкарыстана. Гэта, бадай, адзіныя матэрыяльныя выдаткі, якія пацярпеў раён на “Іўеўскім памідоры”. Дый выдаткі тыя можна лічыць шараговым спонсарскім укладам тутэйшых самаадданых агароднікаў у агульную справу таматнага вяселля. А вось маральнае задавальненне ад свята падлічыць немагчыма. Яно не мае ні канца, ні краю, таму застаецца ўнікальным па форме і змесце, цягам года грэе душу мясцовага жыхара не толькі таму, што не мае ў рэспубліцы аналагаў, а яшчэ і з той прычыны, што дадае раёну брэндавай выразнасці.
Далей
|
Там, дзе цякуць малочныя рэкі
У аграгарадку Сурынка Слонімскага раёна прайшло свята малака “Малочны край — людзям рай”. Можна лічыць гэтае мерапрыемства візітоўкай названай вёскі. Тут здавён умеюць эфектыўна працаваць з малочным статкам.
Далей
|
№ 35 / 1526 за 2021-08-27
Агняпальныя і вогнепадобныя
Як і заўжды, навуковыя тэрміны робяцца з’яваю жывой мовы праз эмацыйнае ўжыванне. Так і слова ‘код’ у семіятычна-культуралагічным сэнсе: код да Вінчы, код нацыі… Сёння прыемна чуць: “Веткаўская ікона — я і не ведаў, што гэта такі моцны культурны код!” А жывы водгук — на выставу Веткаўскага музея у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. “Агняпальныя і вогнепадобныя”. Вобраз агню ў іконе веткаўскай школы — ад слядоў рэальных спальванняў гэтай культуры — да пылання кінавары (альбо духоўнага агню?) — у саміх ліках абразоў.
Далей
|
Мастацтва археалогіі
Днямі ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі адбылася сустрэча з вядомым беларускім археолагам, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Леанідам Калядзінскім. Удзельнікамі сустрэчы сталі вучні сярэдніх школ № 1 і № 2 райцэнтра.
Далей
|
№ 33 / 1524 за 2021-08-14
Кніганошы XXI стагоддзя, або З кнігай можна і на пляж
Айчынныя бібліятэкі апынуліся сёння ў даволі няпростых умовах, калі трэба і ўтрымліваць увагу чытачоў, спешчаных інтэрнэтам, і змагацца з наступствамі неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча, выкліканага кавідам. Разам з тым падобныя “баявыя” ўмовы па-свойму спрыяюць бібліятэкарам у развіцці крэатыўных ідэй і знаходак, даюць шанс для палёту фантазіі і робяць калісьці шараговыя мерапрыемствы “для галачкі” вясёлымі, адметнымі і незабыўнымі як для чытачоў, так і для саміх супрацоўнікаў айчынных кніжніц.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 33
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|